Бамбардзіроўкі Лівана Ізраілем (2024)
23 верасня 2024 года Ізраіль пачаў масавыя бамбардзіроўкі Лівана. Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) заявіла, што пачала «папераджальную наступальную аперацыю»[1] супраць групоўкі «Хезбалы» пад кодавай назвай «Стрэлы поўначы»[2][3][4][5][6][7]. Начальнік Генштаба Ізраіля генерал-лейтэнант Херц Ха-Леві пазначыў мэтай кампаніі знішчэнне баявой інфраструктуры «Хезбалы», а таксама стварэнне ўмоў для вяртання эвакуяваных жыхароў паўночных раёнаў Ізраіля ў свае дамы[3]. Ход падзей23 верасня ЦАХАЛ заявіў, што атакаваў восемсот вайсковых аб’ектаў «Хезбалы» ў Паўднёвым Ліване і даліне Бекаа. Паведамляецца, што ў выніку авіяўдараў быў забіты высокапастаўлены камандзір групоўкі Алі Абурыя[8][9][10]. У адказ «Хезбала» выпусціла да 150 ракет па Ізраілю[11][12]. 24 верасня ЦАХАЛ пачала новую хвалю нападаў. За суткі былі нанесеныя ўдары па 1500 цэлях на поўдні краіны і ў даліне Бекаа[13][14][15], таксама, па заяве ЦАХАЛ, быў нанесены кропкавы ўдар па Бейруту[16][17]. 25 верасня ізраільская армія прыняла рашэнне мабілізаваць дзве рэзервовыя брыгады для выканання задач на паўночным фронце[18][19][20][21]. Тым жа днём «Хезбала» звярнулася па дапамогу да Ірана[22], але Тэгеран адказаў адмовай, спаслаўшыся на «не зручны час» і ўдзел у 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН[23][24]. Ваенна-паветраныя сілы Ізраіля атакавалі цясніну, па якой працякае рака Нахр-Ібрагім на поўначы Лівана. Удары былі нанесеныя па аб’ектах у правінцыі Джбейль, дзе пражывае ў асноўным хрысціянскае насельніцтва[25][26]. «Хезбала» паспрабавала нанесці ўдар па штаб-кватэры ізраільскай спецслужбы «Масад» дальнабойнай ракетай «Кадзір-1» класа «зямля-зямля», сістэмы СПА перахапілі ракету[27][28][29]. Ізраільскі бок заявіў, што войскі рыхтуюцца да наземнага манеўру ў Ліване[30][31]. 26 верасня Ізраіль кропкавым ударам знішчыў камандзіра паветраных сіл «Хезбалы» Мухамеда Хусейна Срура[32][33]. 27 верасня ўзброеныя сілы Ізраіля ўдарылі па вайсковым аб’екце ў Сірыі на мяжы з Ліванам[34]. Таксама ВПС Ізраіля нанеслі не менш за 10 ракетных удараў па паўднёвай ускраіне Бейрута, дзе размешчаны штабныя офісы «Хезбалы»[35][36][37][38][39]. Таксама нанесены ўдары па ваенных аб’ектах і атрадах баевікоў «Хезбалы» на поўдні краіны[40]. У ноч з 27 на 28 верасня баевікі нанеслі ракетныя ўдары па населеных пунктах Ізраіля[41]. Днём 28 верасня групоўка пацвердзіла гібель свайго лідара Хасана Насралы пад ізраільскімі бомбамі[42][43][44]. 29 верасня ізраільскія ВПС нанеслі чарговую серыю ўдараў[45]. Ізраільская армія абвясціла аб ліквідацыі члена Цэнтральнага савета «Хезбалы» Набіля Каука[46][47][48]. Баевікі руху заявілі, што выпусцілі ракеты па горадзе Цфат, а таксама некалькіх паселішчах на поўначы Ізраіля[49][50][51]. 1 кастрычніка ЦАХАЛ пачаў наземную аперацыю, прарваўшыся на некалькіх участках граніцы[52][53][54][55]. АхвярыНа 25 верасня, колькасць загінуўшых у Ліване, па даных Міністэрства аховы здароўя краіны, дасягнула 636, больш за 2000 параненых[56]. Перамешчаны каля 500 тыс. ліванцаў[57][58]. Аркамя таго, пяць сірыйскіх вайскоўцаў загінулі ў момант ізраільскага ўдару па цэлі на мяжы Лівана і Сірыі 27 верасня[59][60]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia