Бамбардзіроўшчык

Стратэгічны бамбардзіроўшчык ЗША B-2 Spirit

Бамбардзіроўшчык — баявы самалёт, прызначаны для паражэння наземных і марскіх аб’ектаў праціўніка бомбамі ці ракетамі. Першыя бамбардзіроўшчыкі створаны напярэдадні Першай сусветнай вайны, у Расіійскай імперыі першы бамбардзіроўшчык — «Ілья Мурамец  (руск.)» (1913). Найбольш тыповыя бамбардзіроўшчыкі на пачатку Другой сусветнай вайны: савецкі Пе-2, нямецкі Ю-87, англійскі «Галіфакс  (руск.)», амерыканскі «Ліберэйтар  (руск.)» і інш. Паводле канструкцыі сучасны бамбардзіроўшчык — суцэльнаметалічны манаплан (часам з крылом зменнай стрэлападобнасці), мае 2—8 рэактыўных рухавікоў. Палётная маса 35—227 т, хуткасць больш за 1000 км/гадз, далёкасць палёту без дазапраўкі да 18 тыс. км. Узбраенне: пушкі, да 20 ракет, бомбы да 23 т. Абсталяваны дапаможнымі сістэмамі і прыстасаваннямі для жыццезабеспячэння і выратавання экіпажа ў аварыйных умовах.

Гісторыя з’яўлення

Да 1914 года

Першапачаткова замест бомб выкарыстоўваліся металічныя дроцікі (стрэлкі ці так званыя флэшэты) памерам крыху больш за аловак. Іх скідалі з самалёта на пяхоту і кавалерыю суперніка. Страла вагой 30 грамаў прабівала 150-міліметровы драўляны брусок.

Стваральнікам авіяцыйнай бомбы можна назваць італьянскага лейтэнанта Карла Цыпелі, які правёў шмат эксперыментаў з правобразамі авіяцыйных бомб. Галоўнай задачай было стварыць узрывальнік, які б спрацоўваў у найбольш зручны момант. Але вопыты з гранатамі, абсталяванымі выбухоўнікамі розных тыпаў, каштавалі жыцця самому вынаходніку.

Першае ў гісторыі (зафіксаванае) бомбамятанне ў баявых умовах здзейсніў італьянскі лётчык лейтэнант Гавоці. 1 лістапада 1911 года падчас італа-турэцкай вайны ён скінуў 4 бомбы вагой па 4,4 фунты (1,8 кг) на турэцкія войскі ў Трыпалі. У далейшым італьянцы сталі выкарыстоўваць бомбы вагой 10 кг, падрыхтаваныя гатовымі паражаючымі элементамі — шарыкамі ад карцечы.

Да пачатку Першай сусветнай вайны ў конкурсах на праектаванне аэрапланаў з’явіліся «бамбардзіровачныя» патрабаванні да праектаў баявых самалётаў. У прыватнасці на конкурсе 1912 года ў Расійскай імперыі рэгламентавалася, каб аэраплан даваў «найбольшыя зручнасці для абыходжання з агнястрэльнай зброяй і кідання бомбаў».

Першымі самалётамі, спецыяльна распрацаванымі для бамбардзіровак, былі італьянскі Caproni Ca-30 і брытанскі Bristol T.B.8, створаныя ў 1913 годзе. Яны былі абсталяваны прызматычным бомбавым прыцэлам у пярэдняй кабіне і цыліндрычным бамбаносцам у ніжняй пярэдняй частцы фюзеляжа, здольным несці дванаццаць 10-фунтавых (4,5 кг) бомб, якія можна было скідаць паасобку або ўсе адразу ў залежнасці ад неабходнасці.

Класіфікацыя бамбардзіроўшчыкаў

  • Стратэгічны бамбардзіроўшчык - бамбардзіроўшчык, асноўнае прызначэнне якога — паражэнне стратэгічных цэляў на тэрыторыі праціўніка, напрыклад, складоў, мастоў, заводаў, партоў і г.д. У глабальнай ядзернай вайне могуць прымяняцца для нанясення ўдараў ядзернай зброяй па буйных населеных пунктах. У цяперашні час стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі маюць на ўзбраенні кіраваныя авіябомбы і крылатыя ракетамі далёкага дзеяння (пры неабходнасці такая зброя абсталёўваецца ядзернымі баявымі часткамі). Стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі маюць вялікі радыус дзеяння і здольныя паражаць цэлі практычна ў любым пункце свету (асабліва калі ёсць магчымасць дазапраўкі ў паветры). У цяперашні час самалётамі дадзенага тыпу распалагаюць толькі Кітай (H-6), Расія (Ту-160, Ту-95МС, Ту-22М3) і ЗША (B-52, B-1B, B-2).
  • Су-24 савецкі тактычны (франтавы) бамбардзіроўшык
    Тактычны (франтавой) бамбардзіроўшчык - бамбардзіроўшчык, які валодае малым радыусам дзеяння, і прызначаны для нанясення ўдараў у аператыўным тыле праціўніка. У цяперашні час любы баявы самалёт, здольны ўжываць бомбавае ўзбраенне, можна выконваць функцыі тактычнага бамбардзіроўшчыка.
  • Знішчальнік-бамбардзіроўшчык - баявы самалёт, здольны пасля ўдару па наземнай цэлі весці паветраны бой. У цяперашні час практычна выцеснены мнагамэтавымі знішчальнікамі, якія таксама ў стане аднолькава эфектыўна весці паветраны бой і паражаць разнастайныя наземныя цэлі.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya