Барысаўскі дрэваапрацоўчы камбінат

Барысаўскі дрэваапрацоўчы камбінат
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Галіна Лясная прамысловасць
Прадукцыя драўнянавалакністыя пліты, піламатэрыялы

Барысаўскі дрэваапрацоўчы камбінат — найбуйнейшае дрэваапрацоўчае прадпрыемства Беларусі, размешчанае ў горадзе Барысаве па адрасе вуліца Заводская, 45.

Гісторыя

Заснаваны ў 1912 годзе як лесапільнае прадпрыемства, з 1926 года мэблевы камбінат імя Камінтэрна. У 1930 годзе засвоена вытворчасць гнутай, у 1935 — гарнітурнай мэблі. У 19711991 гадах у складзе вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання «Барысаўдрэў». З 1996 года ААТ з сучаснай назвай.

Уключае (2005): завод па вытворчасці драўнянавалакністых пліт сухім спосабам (адзіны ў Беларусі), дрэваапрацоўчая вытворчасць, участак па вырабе паліўных драўняных гранул (пелетаў).

Прадукцыя

Асноўная прадукцыя (2005) — драўнянавалакністыя пліты, піламатэрыялы; пастаўляецца больш як у 30 краін свету.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya