Барыс Ізраілевіч Волчак
Барыс Ізраілевіч Волчак (6 снежня 1905, Віцебск — 15 мая 1974, Масква) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст і аператар. Прафесар. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1958). Лаўрэат трох Сталінскіх (1946, 1948, 1951) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971). БіяграфіяБ. І. Волчак нарадзіўся 23 лістапада (6 снежня) 1905 года ў Віцебску. Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (руск.: ВГИК) у Маскве (1931). Пасля чатырох курсаў быў запрошаны выкладаць. Член ВКП (б) з 1925 года. З 1943 года — прафесар Інстытута кінематаграфіі. Памёр 15 мая 1974 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве. ТворчасцьПрацаваў у якасці аператара-пастаноўшчыка ў фільмах М. І. Рома («Пышка », «Ленін у Кастрычніку », «Ленін у 1918 годзе », «Мара », «Сакрэтная місія », «Забойства на вуліцы Дантэ »). У 1960-я гады займаўся рэжысурай. Паставіў фільмы («Супрацоўнік ЧК », «Абвінавачваюцца ў забойстве », "Камандзір шчаслівай «Шчукі» ), у якіх выступіў таксама ў якасці аператара і сцэнарыста. Кіраваў майстэрняй аператарскага факультэта УДІКа. Сям'я
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia