Горад
Даўгаўпілс лат. : Daugavpils
Лютэранская царква на скрыжаванні вул. 18 новэмбра і вул. Варшавас
Краіна
Каардынаты
Унутранае дзяленне
25 раёнаў
Старшыня гарадской думы
Ігар Прэлатаў
Заснаваны
1275
Ранейшыя назвы
да 1656 — Дынабург да 1667 — Барысаглебск да 1893 — Дынабург да 1920 — Дзвінск
Горад з
Плошча
Вышыня НУМ
Водныя аб’екты
Насельніцтва
Нацыянальны склад
руск. 53,3%, лат. 17,8%, пал. 14,7%, бел. 8,1%, укр. 2,2%, літ. 1,0%, інш. 2,9%
Часавы пояс
Тэлефонны код
+371 654
Паштовыя індэксы
LV-540(1-22); LV-5465
Афіцыйны сайт
Даўгаўпілс на карце Латвіі
Да́ўгаўпілс (лат. : Daugavpils ), раней Дзвінск , Дынабу́рг — горад у Латвіі , на рацэ Даўгава (Дзвіна), каля мяжы з Літвой (25 км) і Беларуссю (33 км); другі паводле люднасці горад Латвіі (пасля сталіцы — Рыгі ).
Гісторыя
Заснаваны крыжакамі ў 1275 годзе як замак на землях, захопленых імі раней у Полацкага княства .
Падчас Лівонскай вайны горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага . Быў цэнтрам Дынабургскай акругі Інфлянцкага княства . Пасля Лівонскай вайны, згодна з «Інфлянцкай канстытуцыяй», якую падпісаў Стэфан Баторый , акруга ўвайшла ў Цэсіскі прэзідыят, які ў 1598 годзе быў перайменаваны ў Вендэнскае ваяводства . У 1582 годзе Дынабург атрымаў Магдэбургскае права .
Паводле Альтмаркскага перамір’я 1629 года Дынабург застаўся ў складзе Рэчы Паспалітай, стаў цэнтрам староства, а пазней стаў галоўным горадам Інфлянцкага ваяводства .
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад з’яўляўся цэнтрам павета ў складзе Віцебскай губерні .
З 21 па 28 красавіка 1919 г. горад з’яўляўся месцам знаходжання ўрада ЛітБел ССР і, фактычна, яе часовай сталіцай.
Па выніках мірнага дагавора паміж Латвіяй і Савецкай Расіяй ад 11 жніўня 1920 г. горад канчаткова адыходзіў Латвіі, у тым жа годзе ён быў перайменаваны на Даўгаўпілс (латыш. «Замак на Даўгаве »).
Насельніцтва
Дынаміка колькасці насельніцтва горада
Горад знаходзіцца на ўсходзе Латвіі ў гістарычнай вобласці Латгаліі . Насельніцтва шматнацыянальнае: рускія (больш за 50 %), латышы, палякі, беларусы і інш. Рэгіён вакол Дзвінску мае найменшую ў Латвіі долю этнічнага латышскага насельніцтва. Рускамоўныя (у асноўным беларусы і рускія ) складаюць да 70—80 % насельніцтва края.
1799 — 1603 чал., у тым ліку 1262 ваенных расійскага гарнізону, 15 духоўнага стану.[ 1]
1880 — 52 173 чал. (28 985 мужчын і 23 188 жанчын), з іх паводле стану — купцоў 553, мяшчан 34 723, ваенных 9679, жонак і дачок ваенных 1952, замежны падданых 748, ганаровых грамадзян 209, сялян 323, асабоўцаў 856, шляхты 631, праваслаўнага духавенства 19, каталіцкіх ксяндзоў 3, пратэстанцкіх святароў 1, святароў-стараабрадцаў 2, юдаісцкіх рабінаў 16, іншых 439; паводле вызнання — 10 799 праваслаўных, 10 320 каталікоў, 6245 пратэстантаў, 1135 стараабрадцаў, сектантаў 4500, юдаістаў 19 163, караімаў 7, магаметан 4.[ 2]
1892 — 73 177 чал., у тым ліку 10 511 праваслаўных, 24 580 каталікоў, 5447 пратэстантаў, 3385 стараабрадцаў, 29 191 юдаістаў.[ 3]
1913 — 112 848 чал.[ 4]
2006 — 108 260 чал., з іх паводле нацыянальнасці: рускія — 53,96 % (58 414), латышы — 17,3 % (18 725), палякі — 14,9 % (16 126), беларусы — 8,22 % (8897), украінцы — 2,23 % (2417), літоўцы — 0,96 % (1041), яўрэі — 0,45 % (492), эстонцы — 0,03 % (30), іншыя — 1,96 % (2118).
Год
Колькасць
1784
3 573
1825
2 885
1860
13 000
1897
69 675
1913
112 848
1914
112 837
1920
31 500
1925
40 640
1930
43 226
1935
45 160
1938
40 071
Год
Колькасць
1940
51 300
1944
14 832
1945
29 600
1946
22 587
1950
50 800
1955
58 600
1956
58 500
1959
65 459
1960
67 500
1966
88 900
1970
100 400
Год
Колькасць
1977
110 300
1979
115 600
1989
129 000
1995
120 000
2003
112 132
2007
108 091
2009
104 857
2010
103 754
2011
102 496
2012
101 057
2013
98 922
Год
Колькасць
2016
95 467
[ 5]
2017
84 592
[ 6]
2019
82 604
[ 7]
2020
82 046
[ 8]
2021
80 627
[ 9]
2022
79 120
[ 10]
2023
78 850
[ 11]
2024
77 799
[ 12]
Эканоміка
ПА «Хімвалакно»; заводы: «Электраінструмент», прывадных ланцугоў і інш.; лёгкая, харчовая прамысловасць, мэблевы камбінат; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Адукацыя і навука
Даўгаўпілс з’яўляецца буйнейшым цэнтрам навукі і адукацыі Латгаліі і важным у маштабах усёй Латвіі. У горадзе дзейнічае 13 сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў, 6 асноўных школ, 3 спецыяльныя навучальныя ўстановы, 29 дашкольных навучальных устаноў, 7 прафесійных вучэльняў, 5 пазашкольных устаноў.
У горадзе дзейнічае дзевяць вышэйшых навучальных устаноў:
Даўгаўпілскі ўніверсітэт
філіял Латвійскага ўніверсітэта
філіял Рыжскага тэхнічнага універсітэта
філіял Балтыйскай міжнароднай акадэміі
філіял Інстытута транспарту і сувязі
філіял Інстытута аэранавігацыі
філіял Вышэйшай школы псіхалогіі
філіял Вышэйшай школы сацыяльных тэхналогій
філіял Вышэйшай школы эканомікі і дзелавога адміністравання
У 1948—1993 гг. дзейнічала Даўгаўпілскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча.
Славутасці
Галерэя
Царква Свв. Барыса і Глеба
Стараабрадская царква Раства Найсв. Багародзіцы і Св. Міколы
Царква Св. Мікалая на праваслаўных могілках
Касцёл Св. Пятра
Чыгуначны вакзал
Гарады-пабрацімы
Алаверды , Арменія (2 кастрычніка 2012 )[ 13] [ 14]
Бабруйск , Беларусь (8 чэрвеня 2012 )[ 15] [ 13] […]
Батумі , Грузія (3 жніўня 2012 )[ 13] [ 16] […]
Браслаў , Беларусь [ 14]
Бэлць , Малдова (2015 )[ 17]
Вагаршапат , Арменія [ 14]
Вісагінас , Літва (4 лютага 2022 )[ 18]
Віцебск , Беларусь (25 ліпеня 1998 )[ 19] [ 14]
Ліда , Беларусь (студзень 2012 )[ 13] [ 14]
Магдэбург , Германія (верасень 2012 )[ 13] [ 20] […]
Магнітагорск , Расія [ 14]
Нара-Фамінск , Расія (28 лістапада 1997 )[ 13] [ 14]
Панявеж , Літва (6 красавіка 2004 )[ 13] [ 21] […]
Панявежскае гарадское самакіраванне [d] , Літва (6 красавіка 2004 )
Пскоў , Расія (13 сакавіка 2006 )[ 13] [ 14]
Радам , Польшча (17 снежня 1993 )[ 13] [ 20] […]
Рамла , Ізраіль (17 лістапада 2003 )[ 13] [ 14]
Санкт-Пецярбург , Расія (27 красавіка 2004 )[ 19] [ 14] […]
Стрый , Украіна [ 22]
Ферара , Італія (18 сакавіка 1998 )[ 23]
Хадэрслеў , Данія (1993 )[ 24]
Харбін , Кітай (6 студзеня 2003 )[ 13] [ 14]
Харкаў , Украіна (23 жніўня 2008 )[ 13] [ 14] […]
Цэнтральная адміністрацыйная акруга , Расія (18 лютага 2003 )[ 13] [ 14]
камуна Мутала , Швецыя (1 ліпеня 1998 )[ 13] [ 20] […]
Вядомыя асобы
Кастусь Александровіч — беларускі грамадскі дзеяч, акцёр і рэжысёр
Віталь Быкаў (1941—2021) — акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага
Кастусь Езавітаў (1893 —1946 ) — беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст , перакладчык , педагог
Яўген Міхайлавіч Ладноў (1880 —1932 ) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Арык Круп (1937—1971) — савецкі бард
Саламон Міхоэлс (1890—1948) — савецкі яўрэйскі тэатральны акцёр і рэжысёр , педагог, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
Марк Ротка (1903—1970) — амерыканскі мастак.
Альфрэд Рубікс (нар. 1935) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Сяргей Сахараў (1880 —1954 ) — беларускі фалькларыст , этнограф , педагог . У 1925 —1932 дырэктар Дзвінскай беларускай гімназіі
Аляксандр Барысавіч Столпер (1907—1979) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст , Народны артыст СССР (1977).
Вальдэмар Станіслававіч Цірш (нар. 1949) — беларускі архітэктар .
У горадзе пахаваныя беларускія педагог і грамадскі дзеяч Аляксей Барткевіч (1906—1991), грамадскі дзеяч і рэжысёр Язэп Камаржынскі (1899—1965).
Места на старых фатаздымках
Гл. таксама
Крыніцы
↑ Дзьвінск Архівавана 10 кастрычніка 2008. // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.) . — Мн. : Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5 .
↑ Dyneburg // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich . Tom II: Derenek — Gżack (польск.) . — Warszawa, 1881. S. 254
↑ Двинск // Даўгаўпілс // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб. , 1890—1907.
↑ Экскурс у гісторыю горада Дзвінска Архівавана 19 верасня 2011.
↑ Office of Citizenship and Migration Affairs — 1990.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 11 верасня 2017.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 2 чэрвеня 2019.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 19 лютага 2021.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 28 снежня 2022.
↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 2 кастрычніка 2023.
↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 19 чэрвеня 2024.
↑ а б в г д е ё ж з і к л м н https://old.daugavpils.lv/lv/46
↑ а б в г д е ё ж з і к л м https://www.daugavpils.lv/en/assets/upload/Daugavpils_majas_lapai_EN_18.pdf
↑ Орлова П. У Даугавпилса новый побратим // СейЧас — 2012. — вып. 24. — С. 4.
↑ https://batumi.ge/ge/?page=show&sec=5
↑ Белогрудова С. Будем дружить с молдавской северной столицей // СейЧас — 2015. — вып. 40. — С. 4.
↑ https://www.visaginas.lt/index.php/savivaldybe/tarptautinis-bendradarbiavimas/23
↑ а б https://old.daugavpils.lv/en/46
↑ а б в https://www.daugavpils.lv/pilseta/pilsetas-attistiba/projekti/istenotie-projekti/2014-2020-gada-planosanas-periods/pasvaldibu-sadarbiba-ka-eiropas-solidaritates-kanals-ttchan
↑ http://www.panevezys.lt/lt/veiklos-sritys/uzsienio-rysiu-skyrius_1247/tarptautinis-bendradarbiavimas-220/miestai-partneriai.html
↑ https://stryi-rada.gov.ua/mista-pobratymy/
↑ https://www.daugavpils.lv/lv/46
↑ Из истории: 17 лет назад началась дружба с городом-побратимом Хадерслевом Праверана 18 студзеня 2017.
Літаратура
Дзвінск // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.) . — Мн. : Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5 .
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя . У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн. : Беларуская Энцыклапедыя , 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2 .
Dyneburg // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich . Tom II: Derenek — Gżack (польск.) . — Warszawa, 1881. S. 251
Manteuffel, G. Dyneburg / Gustaw Manteuffel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich / wydany przez pod red. F. Sulimierskiego, B. Chlebowskiego, W. Walewskiego. T. 2. — Warszawa: Wydawnictwa Artystyczne i Filmowe, 1975. — [4], 927, XVI, [2] s.: err. — S. 251—254.
Спасылкі
Рэспубліканскія гарады Краі
Герб Латвіі