Барыс Васілевіч Барысёнак
Барыс Васілевіч Барысёнак (22 ліпеня 1934, Беразіно — 2 кастрычніка 2024, Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1969). БіяграфіяНарадзіўся 22 ліпеня 1934 года ў мястэчку Беразіно. З дзяцінства марыў стаць акцёрам. У 1956 годзе быў адным з усяго дзесяці студэнтаў, якія скончылі навучанне ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. У гэтым жа годзе прыняты ў трупу новастворанага мінскага Тэатра юнага гледача. Першай роляй Б. Барысёнка быў Шура Гараеў у спектаклі «Учора ў Касаткіна» паводле п’есы Зака і Кузняцова. Іграў шмат, стаў вядучым майстрам сцэны. з 1975 па 1979 гадах выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1981 годзе перанёс інфаркт, а праз год — другі. Атрымаў трэцюю групу інваліднасці, але хутка аднавіў сваю фізічную форму. Памёр 2 кастрычніка 2024 года[1]. ТворчасцьУ Тэатры юнага гледача працаваў больш за 65 гадоў. За гады службы сыграў каля 120 разнапланавых роляў, ад гераічных і вострахарактарных да камедыйных. Вялікі стаж працы дазволіў увасобіць на сцэне як выявы маладых і дзейных сучаснікаў, так і ўзроставых персанажаў. Многія спектаклі з удзелам Барысёнкі сталі залатым фондам беларускай культуры. Здымаўся ў кіно і серыялах, браў удзел у тэле- і радыёпастаноўках. Узнагароды і званні
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia