Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача
Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача — тэатр горада Мінска, рэпертуар якога складаецца з пастановак для дзяцей і падлеткаў. ГісторыяТэатр быў створаны ў Мінску ў 1931 годзе рэжысёрам Мікалаем Кавязіным. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны спыніў сваё існаванне. ![]() Будынак Тэатра юнага гледача (вуліца Энгельса, 26) з’яўляецца помнікам савецкай архітэктуры, прыклад творчага выкарыстання элементаў класіцыстычнай архітэктурнай спадчыны. Пабудаваны ў 1936—1937 гг. (арх. Аляксандр Пятровіч Воінаў, У. М. Вараксін) у адным комплексе з Палацам піянераў і школьнікаў (вул. Кірава, 16). Разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны і адноўлены ў 1952—1954 гг. у некалькі змененым выглядзе. Па магчымасці была выкарыстана старая каробка з прыбудовай новай сцэнічнай часткі. Галоўны фасад у асноўных рысах захаваў даваеннае архітэктурнае вырашэнне. Нягледзячы на распрацоўку праекта капітальнага рамонту ў 1972 г., да нашага часу захавалася аздабленне інтэр'ераў, выкананае паводле праекта аднаўлення тэатра ў 1951—1952 гг. пад кіраўніцтвам А. П. Воінава і Л. Д. Усавай[1]. У другі раз заснаваны ў 1956 годзе. Комплексу Тэатра юнага гледача і Палаца піянераў і школьнікаў нададзены ў 2007 годзе статус гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння[1]. РэканструкцыяУ канцы 2008 года была аб’яўлена пра рэканструкцыю тэатра. Але рэальна яна пачалася толькі ў лістападзе 2011 года. Увесь гэты час ТЮГ іграў свае спектаклі на сцэне Дома літаратараў (вуліца Фрунзэ, 5). У чэрвені 2015 года тэатр вярнуўся ў рэканструяваны будынак. У час рэканструкцыі побач з асноўным будынкам па лініі фасада ўзвялі чатырохпавярховую прыбудову, дзе размясціліся бутафорскі, сталярны, слясарны цэхі, швейныя майстэрскія, а таксама рабочыя кабінеты супрацоўнікаў і частка грымёрных пакояў. Ідэя была падказана пасляваенным праектам аднаўлення Палаца піянераў архітэктараў Воінава і Усавай, які прадугледжваў ўзвядзенне новага корпуса ўшчыльную да існага будынка, але не быў рэалізаваны[2]. Дырэктары
Мастацкае кіраўніцтва
Галоўныя рэжысёры:
Былыя акцёрыЦікавыя фактыАкцёр Аляксандр Палазкоў, які выканаў ролю Філімона Пупкіна у спектакле «Пан міністар» перамог у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» на Другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2012). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia