Барыс Маркавіч Шпенцар
Барыс Маркавіч Шпе́нцар (3 красавіка 1890, Херсон — 3 красавіка 1938) — вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі. Доктар хімічных навук (1934), прафесар (1932), член-карэспандэнт АН БССР (1936). БіяграфіяНарадзіўся 3 красавіка 1890 г. у Херсоне ў сям’і прыказчыка. Скончыў Імператарскі Новарасійскі ўніверсітэт, Маскоўскі тэхналагічны інстытут і два курсы чырвонай прафесуры. Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У час Грамадзянскай вайны працаваў у савецкіх партыйных органах Украіны. З 1924 па 1927 гады — ў маскоўскім Хімічным інстытуце ім. Л. Я. Карпава і адначасова быў дырэктарам хімічнай прамысловасці ВСНГ РСФСР. У 1932—1934 гг. — член прэзідыума і вучоны сакратар Камітэта хімізацыі СССР. З 1935 па 1937 г. жыў і працаваў у Беларусі. У гэтыя гады ён займаў пасаду старшыні Савета па вывучэнні прадукцыйных сіл БССР і паралельна кіраваў сектарам хімічнай тэхналогіі Інстытута хіміі АН БССР. 14 ліпеня 1937 г. быў арыштаваны. 3 красавіка 1938 г. па абвінавачанні ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі асуджаны да выключнай меры пакарання. Расстраляны 3 красавіка 1938 г. Рэабілітаваны 28 лістапада 1956 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Займаўся арганізацыяй новых хімічных вытворчасцей у СССР, удзельнічаў у арганізацыі вытворчасці буры, борнай кіслаты, жоўтага фосфару і шэрагу хімічна чыстых прэпаратаў, вывучаў эканоміку хімічнай прамысловасці і тэхналагічнай хімічнай вытворчасці. Аўтар больш за 30 навуковых прац. Асноўныя працы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia