Барыс Паўлавіч Мінееў
Барыс Паўлавіч Мінееў (24 жніўня 1929, Баку, Азербайджан — 1 мая 2004) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі бурэння і асваення свідравін. Доктар тэхнічных навук (1998). БіяграфіяСкончыў Грозненскі нафтавы інстытут (кваліфікацыя «Інжынер па эксплуатацыі нафтавых радовішчаў», 1957). Працаваў у нафтагазаздабыўным упраўленні «Сунжанефть», ВА «Грознефть», на Рэчыцкім узбуйненым нафтапромысле (з 1965, начальнік), у Галоўным вытворчым упраўленні энергетыкі і электрыфікацыі Беларускай ССР («Белгалоўэнерга», 1968—1970, намеснік начальніка ўпраўлення), Міністэрстве горнаруднай прамысловасці Рэспублікі Куба (1970—1972, саветнік міністра), Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытуце нафты («БелНДПІнафта», 1972—1998, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела запампоўкі свідравін), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 1998, загадчык кафедры «Распрацоўка, эксплуатацыя нафтавых радовішчаў і транспарту нафты»). Навуковыя інтарэсы: праектаванне і арганізацыя тэхналагічных працэсаў па здабычы нафты; будаўніцтва і рамонт свідравін; павышэнне нафтааддачы пластоў. УзнагародыЗванне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» (1998). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia