Барыс Рыгоравіч Плотнікаў
Барыс Рыгоравіч Плотнікаў (руск.: Бори́с Григо́рьевич Пло́тников; 2 красавіка 1949, Няўянск, Свярдлоўская вобласць — 2 снежня 2020, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны педагог. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1998). БіяграфіяНарадзіўся 2 красавіка 1949 года ў горадзе Няўянск (Свярдлоўская вобласць). Скончыў школу № 57 у горадзе Новаўральску. Скончыў Свярдлоўскае тэатральнае вучфлішча (1970, курс Ю. Жыгульскага) і філалагічны факультэт Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983). З 1970 па 1978 год cлужыў у Свярдлоўскім ТЮГу. З 1978 года на сцэне Маскоўскага тэатра сатыры. З 1988 года — Цэнтральнага акадэмічнага тэатра Савецкай Арміі, з 2002 года — у трупе МХТ імя А. П. Чэхава. У кіно дэбютаваў у 1976 году ў фільме Ларысы Шапіцькі «Узыходжанне», які прынёс яму ўсесаюзную вядомасць. Таксама вядомы па ролі доктара Барменталя ў тэлефільме «Сабачае сэрца». У 1992 годзе сыграў галоўную ролю зняволенага Данілава ў містэрыі кампазітара Аляксея Рыбнікава «Літургія агалошаных». З’яўляўся прафесарам кафедры майстэрства акцёра, кіраўніком майстэрні ГІТІСа. Аўтар кнігі «Мая надзея, мука і ўзнагарода…». Памёр на 72-м годзе жыцця 2 снежня 2020 года ад пнеўманіі, выкліканай каронавіруснай інфекцыяй[1]. Фільмаграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia