Барыс Сямёнавіч Цельпухоўскі
Барыс Сямёнавіч Цельпухоўскі (нар. 8 жніўня 1903, в. Чашнікі, Горацкі павет, Магілёўская губерня — пасля 1982) — генерал-маёр, доктар гістарычных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Да вайныНарадзіўся 8 жніўня 1903 года ў в. Чашнікі Горацкага павета Магілёўскай губерні ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У 1914 годзе бацьку мабілізавалі ў царскую армію і Барыс разам з маці дапамагаў гадаваць трох братоў і чатырох сясцёр. Ён разам з імі займаўся сельскай гаспадаркай. У 1924 годзе ўступіў у камсамол. Маршал, Двойчы Герой Савецкага Саюза І. І. Якубоўскі ў кнізе «Земля в огне» успамінаў: «У той час у нас узнікла камсамольская ячэйка ў вёсцы Чашнікі. Там мяне, шаснаццацігадовага юнака, і прынялі ў шэрагі камсамола. Першым сакратаром ячэйкі быў Барыс Цельпухоўскі (цяпер Барыс Сямёнавіч — генерал, вядомы вучоны, ваенны гісторык)» [2]. 15 кастрычніка 1925 года быў прызваны ў Чырвоную Армію і да кастрычніка 1926 года служыў курсантам палкавой школы 192-га стралковага палка. У лістападзе 1926 года прызначаны адказным арганізатарам камсамольскай арганізацыі 192-га стралковага палка 64-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі. А праз год ён выконваў пасаду палітрука акруговай школы сувязі БВА. Паралельна з гэтым паступіў на вучобу ў Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут. У 1930 годзе скончыў курсы ўдасканалення камандна-палітычнага складу імя Ф. Энгельса ў г. Ленінградзе і прызначаны камандзірам роты 191-га палка 64-й стралковай дывізіі. Працягнуў вучобу і ў Смаленскім педінстытуце, які скончыў у 1932 годзе. Улетку 1932 года скончыў курсы ўдасканалення механізаваных і матарызаваных войскаў пры ваеннай акадэміі імя І. Сталіна, і пасля заканчэння іх быў прызначаны камандзірам вучэбнай танкавай роты пры ваеннай акадэміі імя У. І. Леніна. У 1934 годзе прызначаны старшым выкладчыкам гісторыі, а з мая 1937 года па май 1941 года працаваў начальнікам кафедры гісторыі Маскоўскага ваенна-палітычнага вучылішча. Скончыў аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і ў маі 1940 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук. У гады Вялікай Айчыннай вайныУ час Вялікай Айчыннай вайны Б. С. Цельпухоўскі служыў старшым лектарам Галоўнага палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі. Значную частку часу знаходзіўся на фронце. Паводле задання Галоўнага палітычнага ўпраўлення быў у камандзіроўках за мяжой: красавік—май 1943 года — у Іране, красавік—жнівень 1945 і кастрычнік 1946 гадоў — у Германіі, у снежні 1946 года — у Балгарыі і Румыніі, у сакавіку—красавіку 1948 года — у Карэі[3]. У пасляваенны часУ 1952 годзе прызначаны начальнікам аддзела акадэмій і ваенна-палітычных навучальных устаноў Міністэрства абароны СССР. У 1955 годзе — начальнік вучэбнага аддзела Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна. З 1957 па 1968 гады працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС. З 1974 года — кансультант Ваеннай акадэміі генеральнага штаба Узброеных сіл СССР. У ліпені 1961 года Б. С. Цельпухоўскаму прысвоена воінскае званне генерал-маёра. А ў 1973 годзе — званне заслужанага дзеяча навукі РСФСР. Уклад ў гістарычную навукуЯшчэ ў час Вялікай Айчыннай вайны Б. С. Цельпухоўскі заняўся вывучэннем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і ў чэрвені 1949 года абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені доктара гістарычных навук. У 1951 годзе яму прысвоена званне прафесара. Аўтар больш за 50 артыкулаў і манаграфій па гісторыі СССР і гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза ў 1941—1945 гг. Прызнанне
Узнагароды
БібліяграфіяМанаграфіі і брашуры
Вучэбныя дапаможнікі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia