Барыс Тарасавіч Пішчыкевіч
Барыс Тарасавіч Пішчыкевіч (24 ліпеня 1899 — 15 студзеня 1974) — савецкі ваенны, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (30 кастрычніка 1943 года)[1]. БіяграфіяПішчыкевіч Б. Т., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў вёсцы Сасноўка[заўв 1] у беднай сялянскай сям’і[2]. У Савецкай Арміі служыў у 1920—1922 гадах і зноў з 1941 года, прыняўшы ўдзел у Грамадзянскай вайне і вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939 годзе. Акрамя пачатковай школы, скончыў у 1932 годзе Маскоўскую вышэйшую школу прафсаюзнага руху (працаваў там жа выкладчыкам і кіраўніком факультэта)[2], курсы палітработнікаў пры Ваенна-палітычнай акадэміі (1941 год)[1]. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 года. Маёр Пішчыкевіч быў агітатарам палітаддзела 69-й стралковай дывізіі (65-я армія , Цэнтральны фронт), калі на досвітку 15 кастрычніка 1943 года разам з дэсантам 120-га стралковага палка ўдзельнічаў у пераправе на правы бераг Дняпра ў раёне пасёлка Радуль і далейшых баях за плацдарм, у тым ліку адбіваючы контратакі ворага, замяніўшы з цягам часу параненага камандзіра дэсанту[1]. У цэлым была захоплена берагавая паласа шырынёй 800 метраў і адбіты 5 контратак[2]. 30 кастрычніка 1943 года Пішчыкевічу Б. Т. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2]. У далейшым прымаў удзел у вызваленні Беларусі і ваенных дзеяннях на тэрыторыі Германіі, таксама вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці[2]. У 1946 годзе Пішчыкевіч, ужо ў званні падпалкоўніка, пайшоў у запас, пасля чаго жыў і працаваў у Маскве[1]. Да 1957 года знаходзіўся на прафсаюзнай рабоце. Памёр 15 студзеня 1974 года[2]. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках Масквы[3]. ПамяцьІмянем Пішчыкевіча Б. Т. была названая школа на радзіме[2]. Узнагароды
ЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia