Барыс Якаўлевіч Хесін

Барыс Якаўлевіч Хесін
Дата нараджэння 28 ліпеня 1945(1945-07-28) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у

Барыс Якаўлевіч Хесін (28 ліпеня 1945, в. Сафронава, Борскі раён, Горкаўская вобласць, РСФСР) — беларускі жывапісец.

Біяграфія

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1967 годзе.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года.

Творчасць

Працуе ў станковым жывапісе і графіцы, пераважна ў тэхніках тэмперы і акварэлі. Асноўныя творы: «Слаўны горад Полацк» (1969), «Раніца» (1971), «Стары Віцебск» (1974), «Дзвіна» (1978), «Зімовы пейзаж» (1990), «Восень» (1993), «Вечар», «Стары Полацк» (абодва 1994), «Віцебск. У канцы зімы» (1999), нацюрморты. Работы вылучаюцца пластычнай лёгкасцю, складанай рытмікай кампазіцыі, выразнай дынамікай ліній з сакавітымі плямамі колеру.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya