Батунь (пасёлак)
Бату́нь[1] (трансліт.: Batuń, руск.: Батунь) — пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Заводскаслабодскага сельсавета. Размешчаны за 31 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Завадская Слабада і далей па шашы Магілёў—Бабруйск. Пастаяннага насельніцтва няма (2007). ГісторыяВядомы ў Расійскай імперыі з пачатку XX ст. як фальварак Батунь у Глухаўскай воласці Магілёўскага павета. Найноўшы час25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Навасёлкаўскім 2, з 21 жніўня 1925 года ў Гуслішчанскім сельсаветах Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1925 годзе арганізаваны саўгас «Батунь» (17 гаспадарак), які ўваходзіў у Віцебскі малочна-прамысловы трэст. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1954 года ў Дасовіцкім, з 1973 года ў Заводскаслабодскім сельсаветах. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Барок» (цэнтр — в. Завадская Слабада). ПланіроўкаТрадыцыйныя драўляныя сялянскія сядзібы з гаспадарчымі пабудовамі былі пастаўлены ўздоўж кароткай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia