Баханскі сельсавет (Хоцімскі раён)
Баханскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Баханы. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Баханскі (Баханоўскі) сельсавет у складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Чарняўскага сельсавета перададзены вёскі Новы Мосін і Стары Мосін, у склад Бяседавіцкага сельсавета перададзена вёска Юзяфоўка[1]. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна. 20 верасня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бярозкаўскага сельсавета[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 612 чалавек[3], з іх 97,4 % — беларусы, 2,1 % — рускія[4]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: аграгарадок Баханы, вёскі Канава, Мосін і Паўлаўка. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia