Бярозкаўскі сельсавет (Хоцімскі раён)
Бяро́зкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бярозкі. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Чарняўскага сельсавета перададзены вёска Клін і пасёлак Янава[1]. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна. 30 снежня 2010 года скасаваны вёскі Ігнатаўка і Малатоўка[2]. 5 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарняўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Ельня, вёскі Аляксандравічы, Андронаўшчына, Арцюхоўка, Кляноўка, Крынічка, Марцінаўка, Новы Пуць, Селішча і Чарняўка)[3], 20 верасня 2013 года — тэрыторыя скасаванага Баханскага сельсавета (4 населеныя пункты: аграгарадок Баханы, вёскі Канава, Мосін і Паўлаўка)[4]. 4 красавіка 2018 года скасаваны 4 вёскі: Андронаўшчына, Крынічка, Нова-Грыгор’еўка і Уладзіміраўка[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 884 чалавекі[6], з іх 94,8 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 1,3 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1262 чалавекі[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia