Бацькаўшчына-маці (Кіеў)
Бацькаўшчына-маці (укр.: Батькивщина-Мати) — манументальная скульптура ў Кіеве на правым беразе Дняпра. Размешчана на тэрыторыі Музея гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне. Адкрыта ў складзе музейнага комплексу ў 1981 годзе ў Дзень Перамогі. Праектаванне і будаўніцтваСталёвую скульптуру такіх памераў у СССР выраблялі ўпершыню. Тэхналагічнае праектаванне і зборка ажыццяўляліся спецыялістамі Кіеўскага завода імя Парыжскай Камуны з улікам рэкамендацый, выдадзеных інстытутам электразваркі імя Патона па зварцы элементаў з нержавеючай сталі асобнымі блокамі-секцыямі вагой 25-30 тон. Першапачаткова меркавалася пакрыць манумент сусальным золатам, аднак пазней ад гэтай ідэі адмовіліся. Металічны каркас быў выкананы з нержавеючай сталі, выплаўленай у Запарожжы. Сталёвую ашалёўку статуі зварылі спецыялісты Інстытута электразваркі імя Патона з лістоў памерам 50х50 см таўшчынёй 1,5 мм. Сумарная даўжыня швоў склала каля 30 км. Над праектам статуі пачынаў працаваць вядомы ў СССР скульптар, аўтар падобнага манумента ў Валгаградзе — Яўген Вучэціч. Першапачаткова меркавалася, што на пастаменце будзе ўзвышацца 80-метровая бронзавая з пазалотай фігура жанчыны. Ля падножжа статуі з 30-метровай вышыні павінен быў цячы ў Дняпро вадаспад, з абодвух бакоў якога воіны фарсіравалі раку. Пасля смерці Вучэціча працу ўзначаліў украінскі скульптар Васіль Барадай, пры якім кампазіцыя зведала значныя змены. Барадай распрацаваў праект, які быў рэалізаваны сумесна з Фрыдам Сагаянам і Васілём Вінайкіным, а таксама з архітэктарамі Віктарам Елізаравым, Георгіем Кіслым, Мікалаем Фешчанкам. Комплекс адкрываў Генеральны сакратар ЦК КПСС Леанід Брэжнеў. Пасля 2015 года ў рамках так званай дэкамунізацыі ва Украіне ўзнікла ідэя замяніць герб СССР на трызубец, адпаведны малому дзяржаўнаму гербу Украіны. Работы неаднаразова адкладалі праз высокі кошт і асцярогі, што дэмантаж герба парушыць устойлівасць статуі. Дзяржаўная інспекцыя архітэктуры і горадабудаўніцтва Украіны 13 ліпеня 2023 года выдала дазвол на пачатак работ[1]. У жніўні 2023 года манумент прапаноўвалі перайменаваць ва «Украіна-маці», але прапанову не ўхвалілі. Тэхнічныя звесткі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia