Бацькаўшчына (Менск)![]() «Ба́цькаўшчына» — культурна-асветная арганізацыя, створаная ў ліпені 1918 года ў Менску паводле ініцыятывы Яфіма Бялевіча, Язэпа Варонкі (старшыня), Кастуся Езавітава (віцэ-старшыня), Пётры Крачэўскага, Кастуся Цвіркі-Гадыцкага, Язэпа Лёсіка і інш. Першапачаткова мела назву «Прасвета». Разам з Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі, Народным беларускім тэатрам пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча наладжвала спектаклі і вечарыны, мастацкія выстаўкі. 3 дазволу Народнага сакратарыята Беларусі ўзяла пад часовае кіраўніцтва менскую губернскую друкарню, выдала «Карту БНР», але праз фінансавы крызіс не прадоўжыла выдавецкую дзейнасць. Спыніла працу ў снежні 1918 года. У сакавіку 1919 года ў Гродне створаная новая арганізацыя «Бацькаўшчына», якая фактычна працягнула дзейнасць менскай арганізацыі. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia