Пётр Антонавіч Крачэўскі
Пётр (Пётра) Антонавіч Крачэўскі (Крэчэўскі) (7 жніўня 1879, в. Дубна[3], цяпер Гродзенская вобласць, Беларусь — 8 сакавіка 1928, Прага) — беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч. Удзельнік Усебеларускага з’езда 1917 года. Сябра Рады БНР, 3-і старшыня Рады БНР. БіяграфіяНарадзіўся 7 жніўня 1879 года ў вёсцы Дубна Гродзенскай губерні ў сям’і вясковага дзяка Антона Крачэўскага, які служыў у адным з праваслаўных прыходаў у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні[3]. Атрымаў пачатковую адукацыю ў Верхалескай школе Кобрынскага павета, вучыўся ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы. Пасля паступіў у Літоўскую духоўную семінарыю ў Вільні, якую скончыў у 1902 годзе. Працаваў настаўнікам у царкоўна-прыходскай школе ў мястэчку Ялоўка[4]. Неўзабаве пакінуў пасаду ў царкоўна-прыходскай школе і пайшоў працаваць народным настаўнікам. Настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах[3]. З 1909 года і да вайны працуе ў Віленскім дзяржаўным банку на пасадзе інспектара дробнага крэдыту[5]. Спачатку быў некласным чыноўнікам. Калежскі рэгістратар (1911), губернскі сакратар (1914)[6]. З 1914 года на вайсковай службе, на пасадзе справавода аднаго з вайкова-ветэрынатрынх лазарэтаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года старшыня Барысаўскага савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Дэлегат Усебеларускага з’езда 1917 года. На з’ездзе ўзначальваў мандатную камісію[4]. Па разгоне ўвайшоў у Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда, а пасля ў Раду БНР. ![]() З 19 лютага 1918 года ў складзе Народнага сакратарыята Беларусі, дзяржаўны кантралёр, з красавіка народны сакратар фінансаў, у траўні — народны сакратар гандлю і прамысловасці. 24 красавіка 1918 года ўзначаліў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату[7]. З ліпеня, у выніку распаду Беларускай сацыялістычнай грамады, адзін з лідараў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. У верасні 1918 года разам з Тодарам Вернікоўскім накіроўваўся ва Украіну з мэтай заключэння пагаднення аб тавараабмене, 27 верасня 1918 года па заканчэнне місіі вярнуліся ў Менск. З украінскім урадам была дасягнутая згода ў пытанні тавараабмену: узамен на ўкраінскія тавары БНР абавязвалася пастаўляць лесаматэрыялы, дровы і запалкі[7]. Нямецкая акупацыйная адміністрацыя дала дазвол на ажыццяўленне абмену[8]. У канцы 1918 года, пасля заключэння пагаднення паміж Літоўскай Тарыбай і Віленскай беларускай радай, Пётра Крачэўскі выконваў абавязкі камісара ў Гродзенскім павеце[8]. З 13 снежня 1919 года старшыня Народнай Рады БНР, а пасля адзінай Рады БНР. ![]() З 1920 года на эміграцыі ў Літве (Коўна), Чэхаславакіі. На эміграцыі ў Празе ўдзельнічаў у стварэнні Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпламатычную дзейнасць, наладзіў інфармаванне заходнееўрапейскіх краін пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі. 26 верасня па 30 верасня 1921 года склікаў Усебеларускую канферэнцыю ў Празе, якая асудзіла Рыжскі мірны дагавор і пацвердзіла ідэалы незалежнасці Беларусі. Асудзіў рашэнне Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 года ў Берліне. Крачэўскі дамогся ад урада Чэхаславакіі стыпендый для беларускіх студэнтаў, адзін са стваральнікаў Беларускага загранічнага архіва ў Празе. У 1926 выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь». У Празе жыў па адрасе: Vinohrady, Erbenova ul. 1. ![]() Памёр 8 сакавіка 1928 года ў Вінагродскай бальніцы Прагі[9]. Пахаваны на Ольшанскіх могілках у Празе. Творчасць![]() Аўтар вершаванай драмы «Рагнеда» (1921), вершаў, перакладаў з рускай, чэшскай і ўкраінскай моў. Аўтар гістарычных і літаратурных эсэ і артыкулаў. Творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia