Бацькаў запавет
«Бацькаў запавет» (кірг.: Atanyn Kereezi) — кыргызскі мастацкі фільм 2016 года рэжысёраў Бакыта Мукула і Дастана Жапара уўлу[2]. Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 23-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[3]. СюжэтУ Бішкек прылятае Азат, які 15 год пражыў у эміграцыі з бацькамі ў ЗША. Ён адпраўляецца ў роднае сяло, каб выканаць апошнюю волю памерлага бацькі і выплаціць яго пазыкі. Прыбыўшы на месца, хлопец бачыць, што родная хата і гаспадарка закінутыя, а малодшы брат бацькі, Чора, тут больш не жыве. Нягледзячы на няветлiвы прыём, Азат пачынае рамантаваць закінутую хату, вяртае бацькаўскія пазыкі. Неўзабаве з’яўляецца Чора. Іх сустрэча адкажа на галоўнае пытанне: што сапраўды завяшчаў сыну памерлы бацька[3]. УзнагародыПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 16 кінаўзнагародамі і яшчэ 7 намінацыямі[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia