Бачэйкаўскі парк
Бачэйкаўскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва ў аграгарадку Бачэйкава (Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць). Захаваўся часткова[1]. АпісаннеЗакладзены ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Парк рэгулярнага тыпу, размешчаны на правым пакатым беразе р. Ула, аформлены трымя шырокімі тэрасамі. Цэнтрам сіметрычна-восевай кампазіцыі быў мураваны палац (закладзены ў 1769, не збярогся), перад якім размяшчаўся авальны партэр. Папярочная алея на восі ўсход-захад падзяляе парк на 2 зоны. На поўдні ад палаца масіў ліп і таполяў, пасаджаных па рамбічнай планіровачнай сетцы. У тэраснай частцы парку, аформленай газонамі, шпалерамі, баскетамі, лабірынтам, фантанам, раслі ліпы, бэз персідскі (Syringa × persica), гартэнзія мяцёлчатая (Hydrangea paniculata) і інш. У вуглавых частках парку — штучныя вадаёмы, якія маюць правільную форму (квадрат, прамавугольнік, авал). Гаспадарчыя мураваныя будынкі ў стылі класіцызму. Пашкоджаны ў Вялікую Айчынную вайну[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia