Уладзімір Уладзіміравіч Адамаў
Уладзімір Уладзіміравіч Адамаў (12 чэрвеня 1875, Пецярбург — 1937?[2], Мінск) — беларускі[2] савецкі батанік-фларыст, геабатанік, дэндролаг, адзін з першых даследвальнікаў расліннасці Беларусі[2]. БіяграфіяПасля заканчэння ў 1899 годзе Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта[2] працаваў у Мінскай і Віцебскай губернях. У 1920—1935 гадах кіраваў батаніка-лізіметрычным аддзяленнем Мінскай балотнай даследчай станцыі[2], секцыяй натуралізацыі Беларускага аддзялення Усесаюзнага інстытута прыкладной батанікі[2]. Адамаў — адзін з арганізатараў Вялікалётчанскага батанічнага сада ў маёнтку Вялікія Лётцы каля Віцебска)[2], сфармаваў большую частку яго калекцыі[3][4]. Быў кіраўніком геабатанічных экспедыцый Упраўлення меліярацыі Наркамзема Беларусі[2]. Апошнія гады цяжка хворы Адамаў быў вымушаны жыць у пасёлку Нікіта ў Крыму, сумяшчаючы лячэнне з працай у Нікіцкім батанічным садзе. Уклад у навукуУ першай (1900) фларыстычнай працы Адамаў звярнуўся да аднаго з відаў роду Sagittaria — Sagittaria alpina Willd. (цяпер вядомы як Sagittaria natans Pall.), у ёй ён звёў дадзеныя аб распаўсюджванні гэтага віду ў Сібіры і Еўрапейскай Расіі. У 1924 годзе Адамаў даў найпадрабязнае апісанне на трох мовах (па-руску, па-латыні і на эсперанта) «новага віду» рода шальнік (Alisma) Alisma submersum, пад гэтай назвай ім былі аб'яднаны ў адзін від Alisma arcuatum Michalet і Alisma graminifolium Ehrh. ex Ledeb.. Апісанне дадзена на падставе дваццацігадовых назіранняў аўтара над гэтай раслінай, знойдзенай у наваколлях Віцебска ў возеры Лётцы. У 1930 і 1932 гадах Адамаў апублікаваў працы пра беларускія бярозы (Betula). Геабатанічныя працы Адамава прысвечаны характарыстыцы расліннасці Беларускага Палесся (1927), Камароўскага балота (1925) (ён вывучаў змену пустазельных траў, раслінныя асацыяцыі і г.д.) і іншых тэрыторый Беларусі. Многія з іх засталіся неапублікаванымі. БібліятэкаБібліятэка У. У. Адамава знаходзілася ў яго маёнтку ў Вялікіх Лётцах. Асабліва шырока ў ёй была прадстаўлена літаратура па батаніцы, лекавым раслінам, пчалярстве, сельскай гаспадарцы, садоўніцтве. Лёс бібліятэкі У. У. Адамава дакладна не вядомы[5]. Па некаторых звестках[5], вялікая частка яе была перададзена грамадскай арганізацыі, а астатняя літаратура перавезена ў Мінск, дзе з сярэдзіны 1920-х гг. жыў і працаваў У. У. Адамаў. Асноўныя сачыненні
ПамяцьНа сядзібным доме вучонага[6], які захаваўся ў Вялікіх Лётцах, устаноўлена мемарыяльная дошка[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia