Белагаловае

Белагаловае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 185,9[1] м
Даўжыня 0,7 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,24 км²
Аб’ём 0,0002[2] км³
Даўжыня берагавой лініі 1,82 км
Найбольшая глыбіня 2[2] м
Басейн
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Белагаловае (Беларусь)
Белагаловае
Белагаловае
Белагаловае (Мінская вобласць)
Белагаловае
Белагаловае
Map

Белагаловае, Белагалоўе — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Страча, за 25 у напрамку на паўночны захад ад горада Мядзел, за 6,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Канстанцінава, за 0,2 км на захад ад аўтамабільнай дарогі Р45.

Гідраграфія

Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 1,82 км. Найбольшая глыбіня 2 м. Аб’ём вады ў возеры каля 0,2 млн м³. Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны забалочаныя. Вышыня схілаў складае 1—2 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя, забалочаныя. На захадзе ў Белагаловае ўпадае ручай. У паўночна-ўсходняй частцы выцякае ручай у возера Вялікія Швакшты[1][3].

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, укляя і іншыя віды рыб[3].

Крыніцы

  1. а б Ліст карты N-35-42. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1980 год. (руск.)
  2. а б Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 1. (руск.)
  3. а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 7. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya