Страча
Стра́ча[2] — рака ў Пастаўскім, Мядзельскім і Астравецкім раёнах Беларусі, правы прыток Віліі. Даўжыня ракі 59 км. Плошча вадазбору 1140 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 ‰. НазваНазва балцкага паходжання. У асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў фігуруе форма назвы Strėčia[3]. Гістарычна зафіксавана «Стряча» («у Свире на Стряче», 1518 год). Тая ж аснова ў назве сожскай ракі Стрячи (каля Рослаўля)[4]. Рачная назва зведала эвалюцыю: Страча < Стряча < *Съряча < *Sirinčia. Адпачатная назва лепш захавалася ў назве вёскі Серанчаны (польск. Sieręczany, рус. Серенчаны), ад якой назва Серанчанскага возера[5]. Праз гэтае праточнае возера цячэ (уцякае з яго і выцякае) рака, што цяпер лічыцца правым прытокам Страчы. Раней яна найімаверней лічылася самой Страчай, бо даўжэйшая за прыток з возера Малая Швакшта, які цяпер лічыцца пачатковым цячэннем Страчы. Выток з Малой Швакшты часам на картах пазначаецца як асобная рака Шыльва (ад літоўскага šilventi «гайдацца, калыхацца»). Адпачатная балцка-літоўская назва *Sirinčia (ад балцкага *Sirinta) ад кораня Sir-, ад якога таксама літоўская рачная назва Sirija. Звязана з літоўскім sirenti «накропваць, капаць; цячы, струменіць; памалу варыцца; бегчы дробнымі крокамі»[6]. Далей да індаеўрапейскага *ser- «цячы, шпарка рухацца»[7]. Корань Sir- з балцкім гідранімічным пашыральнікам -nt-, як і ў азёрных назвах Вісяты (< *Veisintas[8]), Дрывяты (< *Druvintas[9]). Ён таксама ў літоўскіх гідронімах тыпу Gamanta, Laukantė, Ušantė[10]. Назва Страча (< *Sirinčia) значыць «Плыткая (рака)». У рэгіёне, арыентаваным на Нарачанскія азёры, з поўначы на поўдзень, у Вілію, менш-больш паралельна адна адной цякуць тры ракі, назвы якіх ад кораня *ser-: *Sirinta, *Serma, *Serva (> Страча, Сермеж, Сэрвач). Паходжанне гэтых аднакарэнных старабалцкіх назваў можа быць аднесенае да часоў, калі пасля сыходу ледавіка ўзнікла водная структура Нарачанскага Паазер’я. Асноўныя прытокіСправа: Лынтупка, Струна. Злева: Свірыца, Тушчанка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. АгульнаеВыцякае на захад з возера Малыя Швакшты Пастаўскага раёна, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Свянцянскіх град, упадае ў Вілію за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Міхалішкі (Астравецкі раён). Цячэ праз ландшафтны заказнік Блакітныя азёры. У басейне ракі шмат азёр, з якімі рака злучана рэчкамі, ручаямі, пратокамі (Свір, Вішнеўскае, Вялікія Швакшты і Малыя Швакшты, Балдук, Глубля, Глубелька, Вераб’і, Губіза, Ёдзі, Саранчаны, Тушча і інш.). Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная. Пойма двухбаковая, забалочаная, яе шырыня 50—150 м. Рэчышча моцна звілістае, у верхнім цячэнні камяністае, ёсць парогі. Шырыня рэчышча ў межань у верхнім і сярэднім цячэнні 8—12 м, у ніжнім 15—20 м. Рака каналізаваная на працягу 6,1 км (за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Альшэва да вёскі Селевічы). Каля вёскі Альхоўка (Астравецкі раён) у 1951 годзе на рацэ створана Альхоўскае вадасховішча[11]. Гісторыя2 лютага 1944 года над ракой Страчай адбыўся бой паміж польскімі партызанамі 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай і групай з 1 600 савецкіх партызанаў. Салдаты Арміі Краёвай адступілі праз раку са стратамі: 2 загінуўшых і 6 параненых. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia