Белае (возера, Верхнядзвінскі раён, басейн Свольны)
Бе́лае (Белае Катляро́ўскае, Катляроўскае) — возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці на мяжы з Расіяй ў басейне ракі Свольна, за 38 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, на захад ад возера Лісна. З 2000 г. возера ўваходзіць у склад Асвейскага ландшафтнага заказніка. Плошча паверхні возера 5,52 км². Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя 2,9 м. Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 2,73 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб’ём вады 15,75 млн м³. Плошча вадазбору 21,1 (41,2[2]) км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы катлавіны пад лесам, берагі нізкія, тарфяністыя. Дно плоскае, мелкаводдзе ўздоўж берагоў пясчанае. Дно выслана сапрапелем. Возера эўтрофнага тыпу. Зарастае да глыбіні 3—4 м. У возеры водзяцца шчупак, лешч, язь, плотка, карась залаты і серабрысты, акунь, лінь і іншыя віды рыб. На беразе возера не маецца аніякіх паселішч. Вакол возера зроблена зона адпачынку Асвея. На паўночным беразе знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік[2]. Гл. таксамаНе трэба блытаць Белае Катляроўское возера з аднайменнымі азёрамі гэтага рэгіёна:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia