Свольна (рака)
Свольна — рака ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі і Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дрыса. Асноўныя прытокіСправа: Піжаўка, ручай Мошніца, Водзьга. Злева: Лонніца, Ласкагоўка, ручай Лешня, ручай Рудня. Густата рачной сеткі 0,54 км/км². НазваНазва Свольна балцкага паходжання. Гідранімічныя аналагі — літоўскія гідронімы Svalė, Svalia, Svolis, прускі тапонім Swolow, балцкі гідронім Своланка на Верхнім Павоччы[1]. Роднасны корань у літоўскіх гідронімах Svilė, Svyla[2], у балцкіх гідронімах Свілка і Свіліца ў Віцебскай вобласці. Звязана з літоўскім svilti «гарэць без полымя, прыгараць; „гарэць“ ад холада». Далей да індаеўрапейскага *sṷel- «тлець, гарэць»[3]. Значэнне назвы Свольна можна прыблізна перадаць як «Сцюдзёная (рака)». Імаверна, назва была дадзеная ў сувязі з крыніцамі, што ўцякаюць у Свольну і робяць яе халаднейшай. АгульнаеДаўжыня Свольны 99 км. Выцякае з возера Нячэрыца (Себежскі раён), цячэ па Полацкай нізіне (даўжыня на Беларусі 93 км) па мяжы Расонскага і Верхнядзвінскага раёнаў, сярэдняе і ніжняе цячэнне — ў Верхнядзвінскім раёне, вусце насупраць вёскі Цясты, размешчанай на левым беразе Дрысы. Верхняе і сярэдняе цячэнне ракі праходзіць ў лясістай мясцовасці. Цячэ праз азёры Лісна і Бузянка. Плошча вадазбору 1510 км². У басейне ракі азёры Асвейскае, Белае, Купальнае (Верхнядзвінскі раён), Белае, Жабернае (Расонскі раён), Кабылінскае, Гарбінец, Белянец, Слотца, Малы Тучок, Брэдна, Цялятнае, Гута, Дземя, Плацічнае, Страднае, Селядцова, Тутча, Ізубрыца, Баброўна, Паўночны Шчучынец і інш. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня ў верхнім і сярэднім цячэнні 0,4—0,6 км, у ніжнім 0,8—1,5 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія вышынёй 10—20 метраў. Пойма перарывістая, лугавая, у паніжэннях забалочаная шырынёй ад 100 да 300 метраў. Рэчышча звілістае, месцамі моцназвілістае, шырыня 18—20 м. Берагі стромкія. Рака замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia