Белакрылкі
Белакры́лкі, Алейрадзіды (Aleyrodidae) — сямейства паўцвердакрылых насякомых. АпісаннеДаўжыня 1—2 мм (часам да 3 мм). Жоўтыя, чырванаватыя, часта з цёмнымі плямамі насякомыя. Дзве пары амаль аднолькавых крылаў з рэдукаваным жылкаваннем пакрыты белым пылападобным налётам, часам з цёмнымі плямамі, у спакоі складваюцца страхападобна. ПашырэннеАпісана звыш 1500 відаў. Большасць белакрылак — жыхары тропікаў. Белакрылка цытрусавая (Dialeurodes citri) — аб’ект каранціну. На тэрыторыі Беларусі вядомыя белакрылка цяплічная (Trialeurodes vaporariorum), белакрылка сунічная (Aleurodes fragariae), белакрылка падтыннікавая (Aleurodes proletella), белакрылка кляновая (Aleurodes complantus), шкодзяць раслінам. Трымаюцца ніжняй паверхні лісця. Асаблівасці біялогіі![]() Развіццё тыпу гіпермарфозу. Яйцы прымацоўваюць да субстрату на сцяблінках. Лічынкі першага ўзросту рухомыя, наступпыя нерухомыя. Жывяцаа сокамі раслін. Дарослыя белакрылкі пералятаюць на невялікія адлегласці, рассяляюцца ветрам, лічынкі пераносяцца з пасадачным матэрыялам. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia