Беланоска таўстахвостая
Беланоска таўстахвостая (Leucorrhinia caudalis) — від разнакрылых стракоз. АпісаннеСтраказа сярэдняга памеру: даўжыня брушка 24-27 мм, крыла 29-32 мм. Адрозніваецца ад іншых прадстаўнікоў роду расшыраным на канцы брушкам. Цела чорнае. Брушка самцоў у пярэдняй частцы з блакітным налётам. Пры аснове задніх крылаў па адной чорнай пляме. Птэрастыгма белая. Анальныя прыдаткі светла-жоўтыя. ПашырэннеУсходне-еўрапейскі від з ізаляванымі ўчасткамі арэала. У Беларусі трапляецца лакальна. Месцы пражывання: забалочаныя ўчасткі праточных вадаёмаў, старыцы рэк, парослыя часцей за ўсё белымі або жоўтымі гарлачыкамі. Асаблівасці біялогііВясенне-летні від. Цыкл развіцця 2 гады. Лічынкі жывуць у стаячых або слабапраточных дыстрафаваных вадаёмах, парослых воднай расліннасцю. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia