Беларускае культурнае згуртаванне

Беларускае культурнае згуртаванне — культурна-асветная арганізацыя, якая дзейнічала ў генеральнай акрузе «Беларусь».

Створана ў студзені 1944 ў Мінску кіраўніцтвам Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) са згоды германскіх акупацыйных уладаў. Кіраўнік — А. Калубовіч. Мела 4 аддзелы: музыкі — узначальваў М. Шчаглоў (Куліковіч), прапаганды і беларускай культуры — У. Дудзіцкі (Гуцька), літаратуры — Н. Арсеннева, музеяў і краязнаўства — А. Шукелойць. Згуртаванне ставіла за мэту аб'яднаць усе існуючыя на той час на Беларусі культурна-асветныя ўстановы (тэатры, народныя дамы, бібліятэкі, музеі і інш.). Пры яго дапамозе кіраўніцтва БЦР спадзявалася ўздзейнічаць на беларускае насельніцтва з мэтай прапаганды нацысцкай ідэалогіі, барацьбы супраць камуністаў і інш.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya