Беларускае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаўБеларускае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў (БТАР) — добраахвотная прафесійная супольнасць анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў Рэспублікі Беларусь. ГісторыяПасля таго, як у 1966 годзе ў Маскве было створана Усесаюзнае навуковае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў (УНТАР), сталі стварацца навуковыя таварыствы анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў саюзных рэспублік. Устаноўчая канферэнцыя Рэспубліканскага навуковага таварыства анестэзіёлагаў і рэаніматолагаў БССР адбылася 2—3 верасня 1971 года ў Мінску. У першае праўленне таварыства выбраны: Г. П. Аблам, Я. Б. Барысевіч, Г. М. Гецман, В. П. Яфімаў, Я. А. Жызнеўскі, А. Г. Захараў, С. В. Ісаенка, Ф. Б. Каган, І. З. Кляўзунік, М. П. Кавалёў, В. І. Казыра, Д. А. Кулак, В. В. Курэк , Д. В. Мірутка, А. А. Плавінскі, К. Е. Рыбачанка, С. П. Рынейскі, У. У. Спас, С. З. Фрадкін, П. В. Цэдрык і В. М. Шынкарык. Пасля здабыцця незалежнасці Рэспублікі Беларусі на X Сусветным кангрэсе анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў у Гаазе ў 1992 годзе Беларускае навуковае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў прынята ў Еўрапейскае таварыства анестэзіёлагаў (ESA). У 2007 годзе таварыства атрымала цяперашнюю назву — Беларускае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў (БТАР). СучаснасцьБТАР вядзе актыўную адукацыйную дзейнасць. Пад яго эгідай праходзяць усе асноўныя канферэнцыі і з’езды па спецыяльнасці ў краіне, семінары Курса па еўрапейскай адукацыі ў анестэзіялогіі (CEEA) і іншыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам. Актыўна супрацоўнічае з Еўрапейскім таварыстваў анестэзіёлагаў (ESA), Федэрацыяй анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў Расіі, а таксама з клінікай Маё (ЗША). Вядзецца актыўная праца ў Інтэрнэце і сацыяльных сетках з мэтай распаўсюджвання актуальнай прафесійнай інфармацыі, пасяджэнні БТАР транслююцца на канале Youtube. З’езды анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў БССР і РБ
Старшыні таварыства
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia