Беларуская Экстраліга 2023/2024
Беларуская Экстраліга 2023/2024 — 32-і Чэмпіянат Беларусі па хакеі з шайбай сярод беларускіх каманд 2023—2024 гадоў. РэгламентРэгламент турніру ў цэлым не змяніўся ў параўнанні з папярэднім сезонам[1]. У турніры прымаюць удзел 12 хакейных каманд, якія гуляюць у пяць кругоў — 55 матчаў. На першым этапе усе каманды згуляюць паміж сабой у чатыры кругі, пасля чаго адбудзецца іх дзяленне на дзве групы ў залежнасці ад занятых месцаў (1—6, 7—12). Пры гэтым набраныя камандамі ачкі будуць захаваны. На другім этапе ўдзельнікі правядуць яшчэ па 10 матчаў, але ўжо ў межах сваіх груп, па выніках якіх вызначаць пасеў у плей-оф, месцы ўнізе табліцы і чацвёрку каманд, якія згуляюць у кваліфікацыйным раундзе (раўнд плэй-ін), дзе 7-я дружына сустрэнецца з 10-й, а 8-я — з 9-й[2]. У экстралізе дзейнічае двухачковая сістэма налічэння балаў. Пры ёй за перамогу ў асноўны час, авертайме або па булітах камандзе налічваецца два ачкі, за паражэнне ў дадатковай пяціхвілінцы або серыі булітаў — адно. Клубы-ўдзельнікі
Трэнеры і капітаны
Прадстаўніцтва па рэгіёнах
Турнірная табліца1 этап
Плэй-інБрэст — Ліда (2-0)
Хімік Наваполацк — Лакаматыў Орша (2-1)
Плэй-офЧвэрцьфіналНёман Гродна — Гомель (2-4)
Юнацтва-Мінск — Металург-Жлобін (1-4)
Шахцёр Салігорск — Хімік Наваполацк (4-0)
Віцебск — Брэст (3-4)
ПаўфіналГомель — Металург-Жлобін (1-4)
Шахцёр Салігорск — Брэст (2-4)
ФіналМеталург-Жлобін — Брэст (4-0)
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia