Беларуская асацыяцыя палітычных навук
Беларуская асацыяцыя палітычных навук (БАПН) — рэспубліканская грамадская навуковая арганізацыя ў Беларусі. Заснавана ў 1993 года ў Мінску. Мае на мэце аб’яднанне намаганняў спецыялістаў палітычных навук у ажыццяўленні навуковага аналізу і прагнозу развіцця палітычнага працэсу, калектыўнай і індывідуальнай распрацоўкі прапаноў па забеспячэнні дзяржаўнага, палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі; спрыянне фарміраванню прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці[1]. Вышэйшы орган БАПН — канферэнцыя, кіруючы калегіяльны — праўленне, якое ажыццяўляе кіраўніцтва ў перыяд паміж канферэнцыямі. Канферэнцыя выбірае старшыню, праўленне і рэвізійную камісію тэрмінам на 2 гады[1]. У складзе БАПН Брэсцкая, Віцебская, Гомельская і Магілёўская абласныя арганізацыі[1]. ЭмблемаЭмблема БАПН зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 2 чэрвеня 2004, нумар рэгістрацыі В-405. На зялёным фоне карты Рэспублікі Беларусь размешчаны чатыры калоны, вакол — назва арганізацыі[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia