Беларуская граматыка Пачобкі
«Граматыка беларускай мовы» Б. Пачопкі (Hramatyka biełaruskaj mowy. Apracawaŭ B. Pačobka) — граматыка беларускай мовы, складзеная настаўнікам беларускай мовы Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі, рэдактарам газеты «Bielarus» Б. Пачопкам і надрукаваная асобнай кнігай беларускай лацініцай у друкарні «Гоман» (Вільня, сакавік 1918[1]). На працягу прыблізна году (у 1918) гэтай граматыкай карысталіся пры выкладанні беларускай мовы ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі і навакольных школах[2], магчыма, на падставе аўтарытэту Пачопкі, які быў тады там дырэктарам[3]. Граматыка выкарыстоўвала для перадачы гукаў беларускай мовы лацінскі алфавіт, відаць, у такой самай форме, як у іншых кнігах, выданых Б. Пачопкам. АцэнкіГраматыка была рэзка скрытыкаваная ў справаздачы Беларускага навуковага таварыства ў Вільні (1918), а ў далейшым — і беларускімі мовазнаўцамі (Я. Лёсік, С. Некрашэвіч). Аўтар называўся непадрыхтаваным да падобнай працы і незнаёмым з беларускай мовай, а яго граматыка — ненавуковай, неадпаведнай прынцыпам беларускай мовы, павернутай на пальшчэнне беларускай мовы[4] і, у выніку, цалкам непрыдатнай. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia