Беларуская думка (часопіс, ЗША)

«Беларуская думка»
Тып часопіс
Краіна
Рэдактар Міхась Кавыль
Галоўны рэдактар Міхась Кавыль
Мова беларуская
Галоўны офіс
Тыраж

«Беларуская думка» — грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс.

Выдаецца на беларускай мове, у Нью-Ёрку — Саўт-Рыверы (ЗША). Выдавец Беларускае выдавецкае таварыства. Рэдактар М. Кавыль. Адстойвае ідэі незалежнасці Беларусі, інфармуе пра найважнейшыя падзеі на Бацькаўшчыне, пра жыццё беларускай эміграцыі. Друкуе ўспаміны, палемічныя артыкулы, творы пісьменнікаў Беларусі і беларускага замежжа, у т.л. Я. Золака, М. Кавыля, Л. Случаніна. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі. Да 2014 года выйшла 72 нумары.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya