Беларуская тэрміналогіяБеларуская тэрміналогія — тэрміналогія ў беларускай мове. Развіццё беларускай тэрміналогіі пачалося ў 1920-я, калі ў Інбелкульце былі падрыхтаваныя 24 выпускі навуковай тэрміналогіі. У далейшым праца над беларуская тэрміналогіяй працягвалася і працягваецца ў Інстытуце мовазнаўства і ў Тэрміналагічных камісіях БелСЭ, АН БССР/Беларусі, з 1990-х таксама ў ТБМ і шэрагу ініцыятыўных груп і часовых творчых калектываў. Метадалогія тэрмінатворчасціУ тэрмінатворчасці выдзяляюцца, з аднаго боку, працэс натуральнага складвання тэрміналагічнай лексікі і ўласна тэрміналагічная работа па ўпарадкаванні тэрміналогіі, з іншага боку, сферы функцыянавання тэрміналагічнай лексікі (у разнастайных навуковых тэкстах) і сферу фіксацыі спецыяльнай лексікі (у тэрміналагічных слоўніках розных тыпаў). Тэрмінатворчая дзейнасць пры гэтым умоўна падзяляецца на 4 этапы. Першы этап тэрмінатворчай дзейнасці ў кожнай галіне ведаў звязаны са сферай функцыянавання (навуковыя тэксты) і працэсам натуральнага складвання тэрміналагічнай лексікі, у якім галоўную ролю адыгрываюць спецыялісты кожнай канкрэтнай галіны ведаў. Распачаты на першым этапе працэс натуральнага складвання тэрміналагічнай лексікі на другім этапе такой дзейнасці пераходзіць у сферу фіксацыі. Інакш кажучы, на другім этапе ўзнікае неабходнасць растлумачыць створаныя тэрміны, падагульніць назапашаныя тэрміналагічныя багацці шляхам складання ўсялякіх паказальнікаў, індэксаў, невялікіх тлумачальных слоўнікаў выкарыстаных тэрмінаў у выглядзе дадаткаў да навуковых манаграфій, дысертацый, падручнікаў і іншых спецыяльных прац. Першыя два этапы тэрмінатворчай дзейнасці характарызуюцца шэрагам агульных момантаў:
Апошнія два этапы тэрмінатворчай дзейнасці характарызуюцца зусім іншымі агульнымі момантамі:
Так, трэці этап тэрмінатворчай дзейнасці перш за ўсё звязаны са сферай фіксацыі і працэсам упарадкавання тэрміналогіі. Інакш кажучы, калі ў межах той або іншай галіны ведаў назапашваецца дастаткова вялікая колькасць тэрмінаў, то раптам высвятляецца, што а) розныя спецыялісты дадзенай галіны ведаў нярэдка адзін і той жа тэрмін разумеюць і тлумачаць у сваіх «рабочых» тэрміналагічных слоўніках і паказальніках па-рознаму, б) моўнае афармленне новых тэрмінаў, створаных спецыялістамі дадзенай галіны ведаў, часта не адпавядае фанетычным, марфалагічным, словаўтваральным, лексіка-семантычным і іншым нормам беларускай мовы, У выніку гэтага ўзнікае відавочная неабходнасць лінгвістычнага ўпарадкавання створанай натуральным шляхам тэрміналогіі. Адбываецца гэтае ўпарадкаванне, як правіла, шляхам суцэльнай распіскі навуковых тэкстаў, складання адпаведных тэрміналагічных картатэк і стварэння на іх аснове галіновых тэрміналагічных слоўнікаў нарматыўнага характару. Галоўнымі суб'ектамі такога ўпарадкавання тэрміналагічнай лексікі звычайна з'яўляюцца лінгвісты-тэрмінолагі. Апошнім, чацвёртым этапам лічыцца нарматыўнае выкарыстанне тэрміна ў сферы функцыянавання. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia