Беларуская фанетыкаФанетычная сістэма беларускай мовы, «беларуская фанетыка»: гукавы лад беларускай літаратурнай мовы. Гукавы складУлучае 6 галосных і 39 зычных гукаў. Часам да іх далічваюцца 9 падоўжаных адмен зычных гукаў, якія могуць выконваць фаналагічную функцыю. Некаторыя аўтары залічваюць у асноўны гукавы склад толькі 32 зычныя гукі, а 7 зычных азначаюць як рэдкія. Галосныя: [а], [о], [у], [ы], [е][заўв 1], [і]. Зычныя: [б], [б’], [в], [в’], [г][заўв 2] [г’][заўв 2], [г´][заўв 3], [г´’][заўв 3], [з], [з’], [д], [дз], [дз’], [ж], [дж], [й], [к], [к’], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [п], [п’], [р], [с], [с’], [т], [ў], [ф], [ф’], [х], [х’], [ц], [ц’], [ч], [ш]. Падоўжаныя адмены зычных: [ж̅] [з̅’̅] [д̅з̅’̅] [л̅’̅] [н̅’̅] [с̅’̅] [ц̅’̅] [ч̅] [ш̅] У цэлым галосныя гукі беларускай мовы падобныя да аналагічных гукаў іншых усходнеславянскіх моў. Але, напрыклад, адсутнічаюць аналагі рускіх [ъ] і [ь]. У складзе зычных гукаў:
Гл.далей: Табліца артыкуляцыі беларускіх галосных, Табліца артыкуляцыі беларускіх зычных. Артыкуляцыйная базаАгульныя рысы артыкуляцыйнай базы беларускай мовы — агульная ненапружанасць пры гукаўтварэнні, моцнае памякчэнне (палаталізацыя) адных зычных і цвёрдасць (велярызацыя) іншых. З агульнай ненапружанасці вынікаюць: замена губна-губнога [в] у пэўных месцах на губна-губны [ў] і цвёрдае вымаўленне губных у канцы слоў і перад зычнымі (сем, дроб, сям'я [с'амйа]). Ненапружанасць кончыка языка пры памякчэнні зубных [д], [т] ператварае іх у мяккія змычна-шчылінныя [дз'] і [ц'] адпаведна. Пераважная колькасць гукаў утвараюцца ў цэнтры ротавай поласці пры высокім агульным пад'ёме языка, самая актыўная частка яго — сярэдняя. У задняй частцы ротавай поласці ўтвараецца нязначная колькасць гукаў[заўв 4]. Ад многіх моў беларуская адрозніваецца вялікай колькасцю мяккіх зычных. Пры ўтварэнні большасці мяккіх зычных кончык языка падымаецца да паднябення, што стварае ўражанне іх асаблівай мяккасці (палатальныя [з'] і інш.). Характэрная і досыць яркая рыса — схільнасць да моцнага памякчэння зычных ("мяккасць") і велярызацыя ўсіх цвёрдых зычных. «Спеўнасць» мовы праяўляецца ў адсутнасці рэдукцыі галосных[3]. Мяккія і цвёрдыя зычныяЧастка беларускіх зычных можа быць цвёрдымі і мяккімі, утвараючы пары. Заўсёды цвёрдыя, без мяккіх адпаведнікаў: [ж], [ш], [дз][заўв 5], [дж], [ч], [ц][заўв 6], [р]. Заўсёды мяккія: [й]. СанорныяКалі гэтыя гукі ўтвараюцца, паветра праходзіць праз поласць рота і поласць носа: [м], [н], [в], [л], [р], [м’], [н’], [в’], [л’], [ў], [й]. Свісцячыя і шыпячыя зычныяПаводле акустычнага ўражання вылучаюцца свісцячыя зычныя: [с], [з], [ц], [дз], [с’], [з’], [ц’], [дз’] — і шыпячыя зычныя: [ш], [ж], [ч], [дж]. Падоўжаныя зычныяУ беларускай мове зычныя могуць адрознівацца даўжынёй гучання, якая ўказвае на стык марфем: [ад̅а́ц’] аддаць, [ат̅ул’] адтуль. Таксама даўжыня гучання зычных можа служыць дзеля адрознення слоў, набываючы, т. ч., фаналагічнае значэнне: насенне—на сене, мяккі ж— мякіш. Да такіх належаць: [з’], [с’], [дз’], [ц’], [ж], [ч], [л’], [н’]. Асаблівасці ў спалучэнні і вымаўленні гукаў"Аканне" і "яканне"Вымаўленне [о], [а], [э] як [а] (графічна — "а", "я") у ненаціскных складах. "Дзеканне" і "цеканне"Пераход гукаў [д] і [т] адпаведна ў [дз’] і [ц’] пры змякчэнні. Прыстаўныя і ўстаўныя гукіНаяўнасць прыстаўных і ўстаўных галосных перад збегам зычных і зычных перад націскнымі галоснымі. А таксама наяўнасць устаўнога гука [й] у некаторых[заўв 7] іншамоўных словах. Пераход галосных у зычныяПераход гуку [у] ў гук [ў] пасля галосных[заўв 8]. Чаргаванне складоўУ выніку фанетычных працэсаў — чаргаванне складоў "ро", "ло", "ле" адпаведна са складамі "ры", "лы", "лі". Асаблівасці артыкуляцыіУ параўнанні, напр., з рускай мовай, цалкам падобныя губныя і зубныя, але значна адрозніваюцца паднябенныя, іншае месца артыкуляцыі [с’], [з’]. Наогул пярэдне-сярэдне-паднябенныя гукі [с’], [з’], [ц’], [дз’] — гэта найбольш характэрныя гукі беларускай мовы. Асаблівасці памякчэння зычныхУ параўнанні, напр., з рускай мовай, іншы характар памякчэння некаторых гукаў. Пры памякчэнні наступных гукаў мяняюцца і спосаб, і месца ўтварэння: [д]—[дз’], [т]—[ц’]. Пры памякчэнні наступных гукаў мяняецца месца ўтварэння: [с], [з], [г], [к], [х]. Таксама у асобную групу зацвярдзелых вылучаюцца: [ш], [ж], [ч], [дж], [р], [ц][заўв 6]. Артыкуляцыя зычныхАртыкуляцыйна-фізіялагічная класіфікацыя зычных:
Артыкуляцыя галосныхАртыкуляцыйна-фізіялагічная класіфікацыя галосных:
У залежнасці ад пазіцыі галосныя ў беларускай мове могуць мяняць свой характар без змянення асноўных акустычных якасцяў, напр. пасля мяккіх зычных галосныя бываюць больш пярэднімі, чым пасля цвёрдых. Заўвагі
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia