Беларуская альтэрнатыўная арфаграфія (2005)

«Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя» — перапрацаваны звод правілаў арфаграфіі альтэрнатыўнай літаратурнай нормы беларускай мовы. Кніга выпушчана ў Вільнюсе ў 2005 годзе. Звод склалі чатыры мовазнаўцы: Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зміцер Санько, Зміцер Саўка. У аснове працы — праект Вячоркі (1995).

Рэпрэзентацыя зводу ў Беларусі адбылася 23 траўня 2005 года[1]. Аўтары назвалі сваю працу «спробай упарадкавання правапісу».

Гэтую прапанову прынялі для выкарыстання такія выданні на «тарашкевіцы», як "Наша ніва"[крыніца?], беларускія службы Радыё "Свабода" і Польскага радыё для замежжа, ARCHE (побач з афіцыйнай нормай). Стан прыняцця ў іншых СМІ або ў беларускай эміграцыі застаецца няпэўным.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya