Беларуская хатка (Мінск)«Беларуская хатка» ў Мінску — клуб беларускай мастацкай інтэлігенцыі, які ў 1916—1920 гг. праводзіў культурна-асветніцкую работу, прапагандаваў беларускае тэатральнае музычнае мастацтва, садзейнічаў стварэнню беларускага дзяржаўнага тэатра. Напачатку ў «Беларускай хатцы» наладжваліся вечарынкі (удзельнічалі У. Галубок, М. Багдановіч, З. Верас, У. Фальскі і іншыя), на якіх чыталі творы беларускіх пісьменнікаў, спяваў хор. Потым тут працавалі Першае таварыства беларускай драмы і камедыі, тэатральная трупа пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча, Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва, Драматычная секцыя Беларускай вучнёўскай грамады і іншыя. Дзейнасць клуба асвятлялася ў перыядычным друку (газета «Вольная Беларусь», «Беларусь»). Актывістка беларускага маладзёжнага руху Апалонія Савёнак-Раткевіч так згадвала пра актывістаў мінскай «Беларускай хаткі»:
Спроба адрадзіць культурна-асветніцкую дзейнасць клуба ў 1921 г. не падтрымана афіцыйнымі ўладамі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia