Беларуская цэнтральная школьная рада
Беларуская цэнтральная школьная рада (Цэнтральная беларуская школьная рада, ЦБШР) — беларуская нацыянальная культурна-асветная арганізацыя, дзейнічала ў 1919 — 20 гг. Утвораная ў снежні 1919 года ў Менску падчас польскай акупацыі на базе беларускіх школьных рад Меншчыны, Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Дзейнічала пад палітычным і бюракратычным уціскам польскіх улад. Старшыня С. А. Рак-Міхайлоўскі, намеснікі: А. А. Смоліч, В. Л. Іваноўскі; члены прэзідыума: Я. Станкевіч (Вільня), Л. М. Дзекуць-Малей. Прадстаўніком ЦБШР у Вільні быў Ф. Умястоўскі. ЦБШР апекавалася беларускаю школьнаю справаю, арганізоўвала і кіравала беларускімі навучальнымі ўстановамі, стварала мясцовыя беларуская школьныя рады, бібліятэкі, культурна-асветныя гурткі. Выдавала падручнікі і дапаможнікі, распаўсюджвала беларускія газеты і часопісы. Процідзейнічала палітыцы паланізацыі беларусаў, якую праводзілі акупацыйныя польскія ўлады. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia