Беларускі гістарычны агляд (часопіс)
«Белару́скі гістары́чны агля́д» (Belarusian historical review) — недзяржаўны незалежны навуковы часопіс, прысвечаны гісторыі Беларусі і актуальнаму стану беларускай гістарыяграфіі. Галоўны рэдактар — Генадзь Сагановіч. Пачаў выходзіць у 1994 годзе. Да 2004 года выдаваўся ў Мінску. З 2006 года выдаецца пры Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Часопіс змяшчае артыкулы, агляды, рэцэнзіі, архіўныя матэрыялы і інфармацыйныя зацемкі па беларускай і ўсходнееўрапейскай гісторыі без храналагічных абмежаванняў. Рэзюмэ на англійскай, нямецкай мовах. Бібліятэка БГАКніжная серыя «Бібліятэка БГА» была заснавана ў 1999 годзе. Спецыялізуецца на выданні актуальных гістарычных даследаванняў, твораў замежнай беларусікі, а таксама на публікацыі гістарычных крыніц (дакументаў, успамінаў і інш.). Некаторыя выданні даступныя для запампоўкі[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia