Беларускі музей (Ляймен)Белару́скі музе́й, Інстыту́т беларусаве́ды адкрыты ў 1982 годзе ў г. Ляймен (Германія) беларускім эмігрантам Ю. Попкам у яго кватэры на базе ўласнай калекцыі экспанатаў. Музея больш няма[1]. ГісторыяУ 1971 годзе Юрый Жывіца (Попка) пераехаў у Ляймен (пад Гайдэльбергам), дзе заснаваў ва ўласнай кватэры на Гётэштрасэ Беларускі музей. У арганізацыі музея дапамагалі Б. Кіт і мэр горада Г. Эхбар. Адкрыццё адбылося 15 сакавіка 1982 года з удзелам мясцовых беларусаў і мэра Ляймена Г. Эхбара. Экспанаты для яго былі сабраны з усей Заходняй Германіі: паясы, убранне, лапці, лыжкі, посуд, кнігі[2]. Выстаўленыя ўзнагароды заснавальніка, атрыманыя ад кіраўніцтва БЦР на эміграцыі, мандат і пасведчанне дэлегата II Усебеларускага кангрэса (1944), творы і перыядычныя выданні, якія выходзілі пад рэдакцыяй Юрыя Попкі і інш. Пасля смерці Ю. Попкі (1992) дзейнасць музея фінансаваў спецыяльны фонд, які насіў яго імя. Экспанаты гэтага адзінага ў кантынентальнай Еўропе Беларускага музея былі размешчаны ў агульным музеі ў г. Санкт-Ільген. ЭкспазіцыяКанцэпцыя экспазіцыі — адлюстраванне традыцыйнага жыцця беларусаў. Дэманструюцца творы беларускага кнігадрукавання, перыядычныя выданні, у тым ліку рукапісныя часопісы, што выдаваліся беларусамі ў лагерах для перамешчаных асоб у Германіі пасля Другой сусветнай вайны; беларускае народнае адзенне, рэцэпты і прылады для прыгатавання нацыянальных страў беларусаў, вырабы майстроў-умельцаў, сувеніры з асяродкаў беларускай эміграцыі ў ЗША, Аўстраліі, Канадзе, Вялікабрытаніі, узнагароды, дакументы і асабістыя рэчы Ю. Попкі; зберагаецца частка ўласнай бібліятэкі Б. Кіта. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia