Гайдэльберг
Га́йдэльберг, таксама Ге́йдэльберг[3] (ням.: Heidelberg; ˈhaɪdəlbɛʁk) — горад у Германіі на паўночным захадзе зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Горад вядомы сваім старажытным універсітэтам, заснаваным у 1386 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны Гайдэльберг не бамбавалі, таму ён з'яўляецца адным з нешматлікіх гарадоў ФРГ з арыгінальнай гістарычнай архітэктурай. Паблізу Гайдэльберга выяўленыя найдаўнейшыя ў Еўропе косткавыя рэшткі чалавека — Гайдэльбергскі чалавек. Таксама ў XIX стагоддзі Гайдэльберг з'яўляўся культурным цэнтрам гейдэльбергскай школы — літаратурнай плыні нямецкага рамантызму. ПалітыкаГарадскі савет пад старшынствам обер-бургамістра складаецца з 40 членаў, якія працуюць на грамадскіх пачатках. Савет абіраецца тэрмінам на 5 гадоў. Гарады-пабрацімы Гайдэльберга:
ЭканомікаГайдэльберг — горад з развітай эканомікай і інфраструктурай, з узроўнем беспрацоўя значна ніжэй чым у сярэднім па краіне (4 %, 2003). 21 % працаздольнага насельніцтва занята ў вытворчай сферы, 18 % у сферы гандлю, турызму і транспарта, 61 % у сферы іншых паслуг. У Гейдэльберзе знаходзіцца некалькі буйных прадпрыемстваў: Heidelberger Druckmaschinen, HeidelbergCement і іншыя. Найбуйнейшым працадаўцам рэгіёна з'яўляецца Гайдэльбергскі ўніверсітэт. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia