Беларускі нацыянальны камітэт (Ігумен)

Белару́скі нацыяна́льны камітэ́т (БНК) у Ігумене, таксама Ігу́менскі белару́скі нацыяна́льны камітэ́т — прадстаўнічы орган беларускіх нацыянальных арганізацый Ігуменскага павета ў 1919—1920 гадах. Створаны ў кастрычніку 1919 года ў Ігумене паводле ініцыятывы інструктара Часовага беларускага нацыянальнага камітэта М. І. Каспяровіча. У кіраўніцтва камітэту ўваходзілі Я. Е. Макась (старшыня), І. М. Савіч, З. Харытановіч і іншыя. Арганізоўваў беларускія школы, культурна-асветныя гурткі і кааператывы. Ініцыятар стварэння павятовай Беларускай школьнай рады Ігуменшчыны, разам з ёй выступіў у лістападзе 1919 года супраць закрыцця польскімі акупантамі Будслаўскай беларускай гімназіі. Знаходзіўся пад уплывам беларускіх эсэраў і беларускіх камуністычных арганізацый. Неафіцыйна падтрымліваў антыпольскі падпольны і партызанскі рух. Спыніў сваю дзейнасць з прыходам Чырвонай Арміі.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya