Будслаўская беларуская гімназія
Будслаўская беларуская гімназія — колішняя навучальная ўстанова ў в. Будслаў, першая беларуская гімназія. ГісторыяЗ сакавіка 1917 г. у мяст. Будслаў дзейнічала беларуская школа. У кастрычніку 1917 г. у Будславе на валасным сходзе было вырашана адчыніць беларускую гімназію. Галоўны арганізатар гімназіі — Э. Будзька, адзін з арганізатараў і першы дырэктар — Я. Васілевіч. Гімназія пачала працу ў кан. 1917 — пач. 1918 г. Вучэбны корпус гімназіі размяшчаўся ў маёнтку пана Аскеркі. Заняткі праводзіліся ў 2-х падрыхтоўчых і 4-х поўных класах (1-я ступень гімназіі), у якіх ад пачатку навучалася больш за 300 вучняў. Навучанне вялося па наступных прадметах: спевы, маляванне, рамёствы і сельскагаспадарчыя навукі, апроч гэтага выкладаў пчаляр-садавод і святары — каталіцкі, праваслаўны і рабін. Гімназія фінансавалася коштам заснавальнікаў, іх сціплых даходаў ледзь хапіла на ўтрыманне гімназіі ў 1917/1918 навучальным годзе. Становішча палепшылася пасля абвяшчэння 25.3 незалежнасці БНР, апекуном гімназіі стаў Народны Сакратарыят БНР, пачалі прыходзіць падручнікі з Вільні і Гродна, дзе былі друкарні па іх выпуску. Падчас нямецкай акупацыі дзейнасць гімназіі не перапынялася, немцы адно патрабавалі выкладання нямецкай мовы і адстунасці сярод сурацоўнікаў гімназіі бальшавікоў. Некаторыя заснавальнікі гімназіі былі часова арыштаваныя з-за нагавору пана Аскеркі, быццам яны бальшавікі і бунтуюць насельніцтва. Канфлікт з Аскеркам пачаўся з-за будынку, дзе месцілася гімназія, пан патрабаваў вярнуць страчаную падчас рэвалюцыі ўласнасць. Народны Сакратарыят БНР вымушаны быў 2.10.1918 г. звярнуцца ў штаб 10-й германскай арміі з хадайніцтвам па адтэрміноўку да вясны 1919 г., каб гімназія не была выселеная ў адміністрацыйным парадку. Да вясны 1919 г. кіраўніцтва гімназіі разлічвала пабудаваць уласнае памяшканне, на што было атрымана ад Народнага Сакратарыяту БНР асігнаванне больш за 60 тыс. марак і асобую Грамату. Гімназія будавалася паводле праекта беларускага архітэктара Л. Дубейкаўскага. Пры гімназіі дзейнічаў культурна-асветніцкага гуртка «Вяночак», з яго дапамогаю ў мястэчку былі заснаваны клуб і бібліятэка, дзейнічаў тэатр, хор і струнны аркестр. У тэарты м.і. ставілі «Пашыліся ў дурні», «Калісь», «Паўлінку», «Мядзведзя», «Па рэвізіі», сярод артыстаў Зоська Галавачымка, Антось Сівіцкі і Янка Позняк, рэжысёрам быў Юзюк Лубнеўскі. З прыходам Чырвонай арміі і з утварэннем Літоўска-Беларускай ССР праводзіліся мерапрыемствы па стварэнню агульнаадукацыйных школ 1-й і 2-й ступеняў, але Будслаўская беларуская гімназія працягвала дзейнічаць. Навучаецца каля 400 вучняў. Падчас савецка-польская вайна (1919—1921), летам 1919 г. Будслаў быў заняты палякамі, восенню Будслаўская беларуская гімназія была зачыненая польскімі ўладамі[1]. Пратэсты жыхароў воласці і беларускіх палітычных арганізацый былі пакінутыя без увагі. У 1920 г. Будслаў зноў на кароткі час быў заняты Чырвонай Чырвонай арміяй, неўзабаве сюды вярнуўся былы дырэктар гімназіі Я. І. Васілевіч, які яшчэ ў чэрвені 1920 г. быў прызначаны загадчыкам інфармацыйнага аддзела ўпраўлення рэўкомаў Заходняга фронту. У жніўні-кастрычніку 1920 г. Я. І. Васілевіч займаў пасаду дырэктара школы ў Будславе. Аднак у тым жа 1920 г. Будслаў зноў занялі палякі, інспектар з Вільні прапанаваў бацькам пасылаць дзяцей у польскую школу. Некаторыя выкладчыкі
Некаторыя вучні
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia