Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу
Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, аб’ядноўвае работнікаў сельскай гаспадаркі. ГісторыяПрафсаюзны рух сялянства ў Беларусі пачаўся ў 1919 годзе ў Літоўска-Беларускай ССР з Вытворчага саюза сельскагаспадарчых рабочых Літбела, устаноўчы з’езд якога прайшоў у Вільні. У далейшым аграрны прафсаюз увайшоў у склад Беларускага рэспубліканскага савета прафесійных саюзаў. У сакавіку 1986 года аб’яднаны пленум галіновых прафсаюзаў сістэмы аграпрамысловага комплексу БССР прыняў рашэнне стварыць прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу. У яго склад увайшлі работнікі сельскай гаспадаркі і садавінагароднінай гаспадаркі, мясной, малочнай, харчовай прамысловасці, хлебапрадуктаў, меліярацыі і воднай гаспадаркі, сельскія будаўнікі, работнікі іншых арганізацый, звязаных з абслугоўваннем сельскай гаспадаркі і перапрацоўкі яе прадукцыі. У маі 1990 года Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу выйшаў з савецкай сістэмы прафсаюзаў, а пасля ўвайшоў у склад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у якую ўваходзіць да гэтага часу[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia