Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі
Федэра́цыя прафсаю́заў Белару́сі (скар.: ФПБ) — нацыянальны прафсаюзны цэнтр, рэспубліканскае добраахвотнае незалежнае аб’яднанне прафесійных саюзаў, іх аб’яднанняў і асацыіраваных членаў. ГісторыяУтворана 5—6 кастрычніка 1990 на XVII з’ездзе прафсаюзаў Беларусі, які абвесціў сябе I з’ездам ФПБ і прыняў Статут ФПБ. З’яўляецца правапераемніцай Беларускай рэспубліканскай рады прафесійных саюзаў. Вышэйшы орган ФПБ — З’езд, вышэйшы кіруючы орган у перыяд паміж з’ездамі — Савет ФПБ, у перыяд паміж Пленумамі Савета ФПБ — яго Прэзідыум, у які ўваходзяць кіраўнікі буйных галіновых прафсаюзаў, абласных аб’яднанняў прафсаюзаў, прадстаўнікі нізавых прафсаюзных структур. Асноўны прынцып фарміравання кіруючых органаў ФПБ — прамое абранне на З’ездзе. Старшыні нацыянальнага прафцэнтра:
МэтыАсноўнымі мэтамі дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў з’яўляюцца:
АцэнкіБеларускі палітолаг Валерый Карбалевіч мяркуе, што адзяржаўленыя прафсаюзы Беларусі не абараняюць сацыяльных і працоўных правоў наёмных работнікаў. Ён паказвае ФПБ як перажытак савецкай таталітарнай сістэмы і адзначае, што яе задача палягае ў забеспячэнні палітычнай стабільнасці і лаяльнасці працоўных калектываў[4]. Членскія арганізацыіФедэрацыя прафсаюзаў Беларусі мае тэрытарыяльна-галіновую структуру. Тэрытарыяльныя аддзяленні ФПБ прысутнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі і ў сталіцы. Галіновымі арганізацыямі ФПБ з'яўляюцца[5]:
Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў БеларусіЗ 1989 года раз на два гады Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі напярэдадні Першамая ўручае прэмію ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці. З 1989 года лаўрэатамі прэміі стала больш за 200 чалавек[6]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia