Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі
Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Першыя настаўніцкія прафсаюзы на тэрыторыі Беларусі з’явіліся ў 1906 годзе ў Віцебску і Мінскай губерні. Да 1907 году ў Беларусі існаваў ужо 101 настаўніцкі прафсаюз. Да 1919 года прафсаюзы педагогаў мелі нелегальную форму. Першым легальным прафсаюзам настаўнікаў стаў Усерасійскі саюз работнікаў асветы і сацыялістычнай культуры. У 1934 годзе з Усерасійскага саюза работнікаў асветы і сацыялістычнай культуры былі выдзелены прафсаюз работнікаў пачатковых і сярэдніх школ, прафсаюз работнікаў вышэйшай школы і навуковых устаноў, прафсаюз работнікаў дашкольных устаноў і прафсаюз работнікаў палітпрасветустаноў. У 1948 годзе адбываецца аб’яднанне прафсаюза работнікаў пачатковых і сярэдніх школ з прафсаюзам дашкольных устаноў у прафсаюз работнікаў асветы. У 1957 годзе адбылося аб’яднанне прафсаюзаў работнікаў асветы, работнікаў вышэйшай школы і навуковых устаноў БССР у прафсаюз работнікаў асветы, вышэйшай школы і навуковых устаноў БССР. У час перабудовы, у 1990 годзе, на аснове прафсаюза работнікаў асветы, вышэйшай школы і навуковых устаноў Беларускай ССР быў створаны Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia