Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя
Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. ГісторыяПершым афіцыйна зарэгістраваным прафсаюзам медыкаў на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца Прафесійнае таварыства фармацэўтаў у горадзе Віцебску, якое было створана ў 1905 годзе, а афіцыйна зарэгістравана ў 1906 годзе. Пасля заключэння Рыжскага дагавора, у 1920 годзе на тэрыторыі Беларусі пачалі з’яўляцца аддзяленні Усерасійскага саюза работнікаў лячэбна-санітарнай справы. У студзені 1921 года прайшоў устаноўчы з’езд Усебеларускага саюза работнікаў лячэбна-санітарнай справы. У 1924 годзе саюз быў рэарганізаваны ў Цэнтральны прафсаюз работнікаў медыка-санітарнай справы БССР («Медсанпраца»). Пасля Вялікай Айчыннай вайны, на Усесаюзным з’ездзе прафсаюза медработнікаў было прынята рашэнне аб аб’яднанні прафсаюзаў «Медсанпраца» саюзных рэспублік у адзіны прафсаюз медыцынскіх работнікаў СССР. У такім выглядзе беларускі прафсаюз медыкаў праіснаваў да 1990 года. У 1990 годзе беларускі рэспубліканскі камітэт «Медсанпрацы» аддзяліўся ад УЦСПС і атрымаў бягучую назву. Падчас пандэміі COVID-19 у Беларусі, Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя накіраваў на дапамогу медыкам у барацьбе з COVID-19 6 мільёнаў 245 тысяч беларускіх рублёў[1]. Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя мае пагадненне аб супрацоўніцтве з прафсаюзам работнікаў аховы здароўя Расійскай Федэрацыі з Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі[2]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia