Беларускі прафсаюз работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва
Беларускі прафсаюз работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Першыя легальныя зарэгістраваныя прафсаюзы работнікаў кааперацыі і гандлю з’явіліся ў Беларусі ў 1931 году ў савецкай сістэме прафсаюзаў. У 1989 годзе быў утвораны Прафсаюз работнікаў кааператываў БССР, які ў 1990 годзе аддзяліўся ад УЦСПС і перайменаваўся ў Прафсаюз работнікаў малых прадпрыемстваў і іншых форм прадпрымальніцтва Беларусі «Садружнасць». У 1993 у рамках ФПБ былі ўтвораны Беларускі прафсаюз работнікаў гандлю і Беларускі прафсаюз работнікаў спажывецкай кааперацыі. У 2019 усе тры прафсаюзы правялі аб’яднальны з’'езд, прыняўшы статут адзінага прафсаюза, утварыўшы Беларускі прафсаюз работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва. У 2022 годзе прафсаюз работнікаў гандлю і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусі заключылі тарыфнае пагадненне[1]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia