Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Першы беларускі прафсаюз работнікаў сферы дрэваапрацоўкі быў створаны ў 1898 годзе ў Віцебску і называўся «Саюзам дрэваапрацоўшчыкаў». Актыўнае развіццё прафсаюзнага руху пачалося ж з лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Гісторыя сучаснага Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання звязана з савецкім прафсаюзам рабочых лясной, папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці (які быў створаны ў 1954 годзе). Пасля набыцця Беларуссю незалежнасці прафсаюз рабочых лясной, папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці быў перайменаваны ў Беларускі прафсаюз работнікаў лесу. У 2016 годзе да Беларускага прафсаюза работнікаў лесу быў далучаны Беларускі прафсаюза работнікаў галін прыродакарыстання і геатэхналогій, у выніку чаго арганізацыя атрымала сваю сучасную назву - Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання[1]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia